Некаторыя лічаць, што раней людзі былі больш добрымі, прычым як маладзь, так і пажылыя. Усе яны з павагай ставіліся адзін аднаму. У наш час моладзь крытыкуюць за эгаізм і некультурнасць. Але і старыя не моцна адрозніваюцца: часта ўслед маладому хлопцу ці дзяўчыне можна пачуць крытыкуючы шепт.
Якія ж плюсы і мінусы гэтага жыццёвага перыяду - маладосці? Ці лёгка быць маладым?
Часта дарослыя бачаць маладосць самай шчаслівай парой жыцця, а моладзь - найшчаслівейшымі людзьмі. Збольшага гэта можа быць праўдай, бо мы часцей пабачым усмешку маладога, чым дарослага, але не трэба забываць, што і у нас бываюць цяжкія моманты. Менавіта ў гэтым узросце чалавек вучыцца быць дарослым, вучыцца спачуванню і ўменню адстойваць свой пункт гледжання. Гэта бывае вельмі цяжка, таму нам патрабуецца падтрымка ад дарослага, якому мы можам давяраць.
Давер - найважнейшая частка ў адносінах паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі, але розныя погляды моладзі і дарослых часта становяцца прычынай іх сварак. Мне здаецца, што дарослыя, наадварот, павінны дапамагаць маладому пакаленню. Яны больш дасведчаныя і могуць даць карысныя парады, могуць накіраваць, калі трэба, ці проста падтрымаць у цяжкай сітуацыі.
У рамане "Пошукі будучыні" прадстаўнікамі маладога пакалення з'яўляюцца падлеткі Волечка і Кастусь, на долю якіх выпалі першая і другая сусветныя войны і падзел роднай краіны на Усходнюю і Савецкую Беларусь. У гэтых героях Кузьма Чорны паказаў свой цяжкі жыццёвы лёс і пакуты беларускай моладзі таго часу. Волечка і Кастусь - вобразы сталых дзяцей, якія з аднаго боку яшчэ не дарослыя, а з другога - вымушаныя стаць дарослымі. Кастуся выгналі з роднай зямлі, па дарозе памёр яго бацька; Волечка жыла зусім адна, без бацькоў і нават сама займалася самай цяжкай працай. Яна жыла ў страху, што яе бацька ўжо не вернецца да дому і быў забіты на вайне. Але праз усе гэтыя перашкоды і пакуты яны знайшлі сваё шчасце, свой новы дом і нават каханне.
Зразумела, што быць маладым не менш цяжка, чым быць дарослым ці дзіцяці. У кожнага пакалення ёсць сваі праблемы, сваі пакуты і перашкоды. І кожы стараецца вырашыць іх сваімі сіламі, але часта ім патрабуецца дапамога старэйшага. Таму трэба мець зносіны са старэйшымі, не баяцца прасіць іх дапамогі, а старэйшаму пакаленню ў адказ дапамагаць малодшым і не асуджаць іх.
YOU ARE READING
Сочинение по белорусской литературе на тему《Ці цяжка быць маладым?》
General FictionСачыненне на тэму "Ці цяжка быць маладым?" па беларуская літаратуры 10 клас Сочинение на тему "Сложно ли быть молодым?" по белорусской литературе 10 класс