Воддаль, насупраць сонца

14 1 0
                                    

І

Даўным-даўно, калі яшчэ шмат людзей не жыло ў гарадах, у адной старай вёсцы нарадзілася дзяўчынка, чыё імя стала Вера.

Маці яе, Катарына, цяжка захварэла пасля нараджэння дачушкі, і ў адзін цёплы і сонечны дзень яе не стала.

Праз некалькі месяцаў за ёй пайшоў і тата дзяўчынкі, які больш не мог так жыць, у вечным горы, надзеі і чакання.

Так Вера засталася адна, але не гаравала, зусім не! Яна жыла, як жыла і раней, так бацькоў сваіх у скорым часе перастала памятаць.

Дзень за днём. Тыдзень за тыднем. Год за годам...

Вера жыла ў сваёй роднай вёсцы, ведала ўсіх жыхароў і суседзяў, дапамагала ім, а яны дапамагалі ёй, а адна суседка - Таццяна - забрала дзяўчыну да сябе.

Але гэты час шчасця, цяпла і дапамогі доўжыўся нядоўга. Бо пачалася цяжкая, крывавая вайна.

І Вера пайшла - пайшла абараняць сваю родную, любімую вёску, калі другія абаронцы пайшлі далей.

ІІ

Тады ёй было чатырнаццаць гадоў, і сустрэла гэты момант пачатку побач са школай.

Задрыжала зямля, пачуўся гул - цяжкі, надывісты - а потым раздаліся выбухі. Першы, другі...

Усё доўжылася нядоўга, і тое, што бачылі вочы, было розным. Але іх аб'яднала адно - кроў.

Як Вера ў гэты момант выжыла, невядома, так як яна не магла гэтае расказаць. І не памятала.

Бачачы цела сяброў і настаўнікаў, якіх пахавалі ў адной магілы, і калі незнаёмые людзі сказалі, каб тыя, хто выжыў, маўчалі, дзяўчына, закрыўшы свае вочы, паабяцала, што пойдзе абараняцца і абараняць. Не, не чужых людзей, зусім не... Яна пойдзе абараняць сваю вёску, тое роднае месца ўсмешкаў і дыялогаў, смеху і іншага добрага...

Ёй усё роўна на чужых, незнаёмых людзей. Вось і ўсё.

Але Вера будзе маўчаць. Таму што так лепш. І ніхто не будзе ведаць, чаго хоча школьніца. І што ў яе галаве.

І хай усё будзе добра... хай гэты чорны, чарвівы дзень пройдзе...

Яна ўзяла ў сваі рукі аўтамат і нядобра ўсміхнулася.

"Хай" дзяўчына замяне на "зараз".

ІІІ

Ідуць цяжкія дні. Шмат слёз выплакана, шмат крыві праліта, шмат надзей разбілася аб горкую, пахнучую дымам і мясам, аголенную рэальнасць. Шмат сэрцаў больш не заб'юцца. Дзяўчына вельмі далёка ад сваёй вёсцы.

Воддаль, насупраць сонцаWhere stories live. Discover now