Дом - пажарнае дэпо

14 0 0
                                    

Шыльда: вулiца Гарадскi Вал 12/1


Гэты будынак адразу чапляў вока сакавiтай руда-чырвонай цэглай. Вокны там знаходзiлiся нават на даху, i складалася ўражанне, што дом нястомна глядзiць iмi ва ўсе бакi – сочыць за бяспекай у горадзе.

Наверсе кружылi чорныя свiргулi з воклiчамi: "Iстры, iстры-ы!". Граку здалося, быццам яны назiраюць, цi няма дзе пажару, ды папярэджваюць iншых птушак i людзей: "Iскрыць! Iскрыць!".

Такая думка ўзiкла не выпадкова: дзiўны дом аказаўся былым дэпо для пажарных машын. Пра гэта паведамiў адзiн Свiргуль, якi падляцеў, каб пазнаёмiцца з Граком.

– Мы – нашчадкi тых слаўных свiргулёў, што дапамагалi пажарнiкам! – пахвалiўся ён. – А цяпер па звычцы апякуем музей.

– Музей? – перапытаў Грак. – То бок людзi тут не жывуць?

– Не, – сказаў Свiргуль. – Яны ходзяць сюды працаваць, глядзець на цiкавыя рэчы i есцi ў рэстаране.

– Тады наўрад я знайду на другiм паверсе свайго сябра – калi толькi ён не ўладкаваўся там на працу... Ведаць бы яшчэ, што такое "i-iстры-ы"!

– А! Гэта па-свiргулiнаму. Такая штука з парэнчамi на сцяне, дзе вельмi зручна сядзець... Балкон!

Грак агледзеў былое пажарнае дэпо i прамовiў:

– Але тут няма балконаў...

– Затое ёсць аркi, – крыху пакрыўдзiўся Свiргуль. – Раней там былi драўляныя брамы. А ў сцяне з iншага боку знаходзiлiся дзверы, адкуль выязджалi прыгожыя чырвоныя машыны! I гэта толькi дробка з таго, што можна расказаць!..

Чародка свiргулёў пачала з захапленнем успамiнаць, што яны чулi пра будынак ад сваiх бацькоў i дзядоў.


"– Поўная назва – Дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Цяпер гэта помнік архітэктуры.

– Утворанае ў 1885 годзе, Дэпо спачатку было цесным і нязручным. Потым да яго прыбудавалi трохпавярховы жылы дом. У 1994—1998 гадах падчас рэканструкцыi з'явілася мансарда, i будынак наблізіўся да сучаснага выгляду.

– Добраахвотнікі працавалі ў Дэпо да 1937 года, а пасля яго перадалi прафесійным пажарным. Цяпер тут размяшчаецца Музей пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы."


Грак паабяцаў сабе калiсьцi вярнуцца i выслухаць iх да канца, але зараз яго займаў толькi дзiўны дом.

– Ён мусiць быць старым, невысокiм, – услых перабiраў ён, – са звыклымi вокнамi ды яшчэ хаця б з адным балконам...

– Я ведаю такi! – выгукнуў Свiргуль. – Абсерваторыя, дзе робяць прагнозы надвор'я. Дзiўная, што i казаць! Знайсцi яе проста: ляцiш да праспекта, а там – налева.

Грак падзякаваў i рушыў па той падказцы, каб паспытаць шчасця. 

Дзіўны домWhere stories live. Discover now