Дом з русалкамi

12 0 0
                                    

Шыльда: вулiца Клумава 11


З горам напалам дапяўшы патрэбнага дому, Грак ажно раззявiў дзюбу ад нечаканасцi. Калi ён пачуў ад Сiнiчкi пра людзей з хвастамi, то, ясная рэч, уявiў сабе птушыныя хвасты. А яны аказалiся рыбiнымi! Каму толькi ў галаву зайшла такая фантазiя? Нават з вераб'iнымi хвосцiкамi, на думку Грака, глядзелася б лепей.

I ўсё ж Дом з русалкамi яму спадабаўся. Невялiкi, утульны, у жоўтых, блакiтных i белых колерах. На першым паверсе размяшчалася кафэ; звонку стаялi столiкi, за якiмi людзi няспешна пiлi каву цi гарбату ў прыгожых празрыстых кубачках.

Грак так стамiўся, што марыў сесцi за падобны столiк i заказаць палову пончыка ды вадзiцы з самай смачнай лужыны. Але ён мусiў знайсцi Крага.

Адзiн балкон, другi, трэцi...

Грак ледзь варушыў крыламi.

Адно акно, другое, трэцяе...

Ён амаль знямог.

Няўжо i тут марна? Немагчыма даць веры!

З апошнiх сiлаў Грак узняўся ўверх ды адразу плёхнуўся на дах. Ён адчуваў сабе такiм спустошаным, што нават не зважыў бы, калi б ягоны хвост раптам ператварыўся ў рыбiн.

Побач раз-пораз чулася "Крра, крра, ккра!" – гэтак перамаўлялiся мiжсобку шэрыя вароны. Грак прагаварыў, звяртаючыся цi то да iх, цi то да самога сябе:

– Напэўна, я ўжо нiколi не знайду свайго сябра...

– Крра, – са здзекам адгукнулася адна Варона. – Як пры-крра.

Яна не была падобнай нi да ветлiвай Каўкi, нi да спагадлiвай Сiнiчкi. Яе займала толькi ракавiна смаўжа ва ўласнай лапе.

– Я быў проста саманадзейным дурнем, – працягнуў Грак, – калi думаў, што пасярод сотняў тысяч дамоў горада адшукаю той самы дзiўны дом!

– Не буду спррачацца, – зноўку ўставiла Варона.

– I нават калi я даведаюся, што азначае "крра, крра", то ўсё адно не даб'юся толку...

– О, якрраз па-варронiнаму. Невялiкая важнасць – тыя колерры, жоўты з белым!

Грак кiнуў румзаць i паглядзеў на Варону.

– Жоўты з белым? – задуменна паўтарыў ён. – Дык вось чаму Дом з русалкамi – памылка. Тут ёсць яшчэ блакiтны!

– Памылка?! – Варона да таго абурылася, што нават выпусцiла смаўжа. – Ды гэта лепшы дом! Мы ўсе iм ганаррымся. I нездаррма!

На ейныя крыкi пазляталiся iншыя вароны i пачалi наўзахваткi гаварыць пра Дом з русалкамi. 


* –  Гэты дом пабудаваны ў 1948 годзе па праекце асноўнага архітэктара паваенных гадоў Зіновія Разэнфельда, які нарадзіўся на Віцебшчыне.

– Ляпніна з русалкамі – не гістарычная, яна з'явілася толькі ў 2002 годзе. Калісьці ў доме была крама "Водны свет", дзе прадаваліся рыбкі і акварыумы – вось уваход і ўпрыгожылі ў адпаведным стылі. Крамы даўно няма, а русалкі засталіся.

– Не ўсе заўважаюць, што апроч русалак на сцяне ёсць Нептун – старажытнарымскі бог мораў і акіянаў. Ягоны твар знаходзіцца над самымі дзвярыма. *


Крак ветлiва пагаджаўся з кожным словам – i крок за крокам адыходзiў як найдалей.

Застаўшыся сам па сабе, ён нарэшце прачытаў Крагаў лiст цалкам.

Дарагi Грак!

Мы з гаспадарамi раптоўна пераехалi. Цяпер я жыву ў дзiўным доме! Але акно маю такое ж самае, звыклае, толькi на другiм паверсе.

Сам дом меншы за той, што быў раней. Кажуць, ён даволi стары. Калi мяне неслi, я разглядзеў яго: такi прастакутны, са скатным дахам. Сцены, пакрытыя тынкоўкай, жоўтага i белага колеру. Ёсць балкон, дзе я добра баўлю час.

Шкада, што нiхто пры мне не назваў адраса, а чытать шыльды я не ўмею. Спадзяюся, ты зразумееш, куды ляцець, i сярод мноства дамоў побач знойдзеш менавiта мой!

Твой сябар Краг.

I тут Грака працяла думка.

Дакладней, успамiн.

Перад вачыма паўстаў той самы дзiўны дом.

Як можна было не зразумець таго раней? 

Дзіўны домWhere stories live. Discover now