12 parts Complete «Ворагі» - расказвае пра каханне савецкага партыйнага работніка Гуторскага да дачкі памешчыка Купрыянава. Памешчык і яго дачка падтрымлівалі кіраўніка мясцовай банды белагвардзейцаў Зарубу. Ніна Купрыянава кахала Зарубу, але здрадзіла яму - здала яго ўладам у абмен на жыццё свайго бацькі. перад ёй паўстала пытанне,: хто ёй даражэйшы: бацька ці каханы. Яна выбрала жыццё бацькі. Зарубу растралялі, а бацьку - старога Купрыянава адпусцілі. Ніна цяжарная ад яго, сустракаецца з Зарубам, але яна адмаўляе быць яго жонкай. Расказвае усё, называе яго сваім ворагам (зразумела «класавым»). Гуторскаму яе шкада, але ён разумее, што «усё старое вымятаецца, выкідваецца.ю як непатрэбнае смецце. Расчыняецца дарога к новаму... паўстае новае жыццё - здаровае, свежае, магутнае...» Пасля прачытання гэтага апавядання, мяне зацікавіла думка: а што б аўтар сказаў пра сённяшняе жыццё-быццё? Дзе ж яно: светлае, новае, магутнае, якое так будавалі такія рэвалюцыйныя рамантыкі, як М. Зарэцкі?