Пярэваратні - ідэя, якая ўзнікла пасля прачытання працы Паўла Шпілеўскага "Даследаванне аб ваўкалаках на падставе беларускіх павер'яў". Акрамя ўсім вядомага чалавека-ваўка (Ваўкалака), Шпілеўскі таксама згадвае істот Жабалака і Кашкалачэнь - пярэваратняў, якія ператвараюцца ў чалавека-жабу і чалавека-ката адпаведна.
Мне падалася цікавай ідэя стварыць шэраг ілюстрацый розных пярэваратняў з іншымі значнымі жывёламі з фауны і фальклору Беларусі. Пры гэтым, калі гаворка ідзе аб нячысціках і ніжэйшай міфалогіі, то гэта гаворка заўсёды менавіта аб вясковых жыхарах. У гэтых ілюстрацыях мне захацелася сканструяваць міфалагічныя вобразы, якія закранулі б шляхту, дваранства і арыстакратыю сярэднявечных зямель Беларусі.
Падкрэсліць гэтую асаблівасць я вырашыў выкарыстаннем радавых гербаў, даспех (спачатку з Радзівілаўскай калекцыі, пазней ужо ў свабодным стылі), а таксама невялікіх тэкставых эцюдаў з жахлівымі гісторыямі пра беларускіх пярэваратняў.