Замовы, заклёны, праклёны - усё, што можна пабачыць у зборніках народнай творчасці, - усё праўда. Зямля мае даць чарадзейскую моц любому, хто любіць ды паважае яе, людзей, якія на ёй жывуць, іх мову, на якой яны павінны былі б размаўляць. Але чараўнікоў мала. Яны адначасова хаваюцца і знаходзяцца ва ўсіх на вачах - кнігарня ў цэнтры горада мае дадатковы пакой з магічнымі кнігамі, малады хлопец-чарадзей у вольны ад вучобы час вядзе апазіцыйны блог, аптэкар працуе траўнікам.
У першую чаргу гэта гісторыя не пра чары, а пра тых, хто імі валодае. Пра сястру і брата, якія перасталі разумець адна аднаго, пра іх бацьку, які заўсёды меў з гэтым праблемы, нават пра ўцягнутую ў сямейныя канфлікты звычайную дзяўчыну, перад якой чарадзеі раскрылі свой сакрэт, і, хто ведае, магчыма пра кагосьці яшчэ.