У адным мiнскiм дворыку жыў грак па імені Грак, які пасябраваў з хатнім граком па імені Краг. Сябры любілі балбатаць праз шкло. Але аднойчы Грак прыляцеў да акна Крага і не знайшоў яго. Па птушынай пошце ён атрымаў ліст, што Краг з гаспадарамі пераехалі ў іншы дом. Вось толькі розныя птушкі незнарок перадалi многія словы на сваёй мове, і Граку спачатку вядома толькі тое, што гэты дом "дзіўны". Лётаючы па розных мінскіх будынках і знаёмячыся з рознымі птушкамі, ён у рэшце рэшт расшыфроўвае пасланне і даведваецца пра адрас сябра. Дамы намалявала мастачка Юлія Ягоўдзік
11 parts