Я зусім-зусiм-зусiм не схільны да забойства.
Я – ёлупень, я не здолеў бы забіваць агрэсіўных зомбі. Хіба толькі ў якасці самаабароны мог бы машынальна спусціць курок пісталета, даслаўшы кулю, што ў адно імгненне аддзяліла б цялеснае ад духоўнага. А так любое стварэнне мае права на жыццё ўжо па факце нараджэння. Зручная філасофская пазіцыя. Нават зомбі павінны жыць, пакуль яны не ўрываюцца натоўпамі ў твой дом. Ёлупні не здольныя прычыняць шкоду нікому, акрамя сябе, ды і то неўсвядомлена.
Усе таленавітыя ёлупні навучыліся звяртаць свае недахопы ў добрыя якасці. Прыродная баязлівасць дазваляе нам прадвесціць катастрофу яшчэ да таго, як яна адбудзецца. Ад нараджэння нашы органы пачуццяў нібыта «завостраныя» на распазнанне «нулявых пацыентаў». Новазаражаны вірусам чалавек паводзіць сябе цалкам іначай ад здаровага чалавека: глядзіць са злосцю, рэзка размахвае рукамі. Дзіўна, што простыя грамадзянскі гэтага не заўважаюць.
Страх перад блізкай бядой прымушае нас крычаць у карцінах, кнігах, фільмах, музыцы ці з плакатам пасярод аўтастрады. Толькі хто паверыць ёлупням і іх ўстрывожаным байкам. Зомбі-апакаліпсіс можна здушыць ў зародку, аднак людзі да апошняга не хочуць расставацца з ілюзіяй уласнай бяспекі.
Зомбі, наадварот, небяспечныя агрэсіўныя пачвары. У жылах некалі простых мінакоў з вуліц і пасажыраў грамадскага транспарту, тваіх старых сяброў або былых аднакласнікаў цячэ разбуральны вірус. Каб ён пранік у кроў, дастаткова аднаго ўкусу заражанай істоты. Праз некалькі хвілін чалавек пачынае адчуваць недамаганне. Пазней – рэзкія змены настрою, для нездаровага стану характэрныя ўспышкі агрэсіі. Гэта такое ж захворванне, як прастуда, толькі замест катару і падвышанай тэмпературы-зараджэнне ўнутранай нянавісці. Хворы не здольны самастойна супрацьстаяць вірусу, свядомасць свядомасць завалакваеца і жаданні яму быццам надыктоўвае хтосьці звыш. Хутчэй «ператварэнне» працякае ў і без таго агрэсіўных прадстаўнікоў чалавецтва.
Адрэналін і норадреналін, які выдаткоўваецца арганізмам падчас стрэсу, паскарае ўсе абменныя працэсы, у тым ліку шпарчэй гоніць па венах і артэрыях заражаную кроў. Лекары забараняюць ненавідзець усіх: і ёлупняў, і простых грамадзянскіх. Нават да зомбі – жывёлін, што хочуць цябе знішчыць, – нельга адчуваць нянавісць. Але як не адчуваць нянавісць да тых, хто прама пагражае твайму існаванню? Такі вось парадокс. Калі зомбі сваёй цягай да крыві змаглі змяніць твой вобраз жыцця, ці, больш таго, заклікаць да зваротнай жорсткасці – яны перамаглі.
YOU ARE READING
Быць Зомбi
Historical FictionПераклад апавядання "Быць Зомбі" («Быть зомби»). автор: Яўген Хромов, 2022 г.