Жоўтая Ружа і лясная чарадзейка

7 0 0
                                    

Шмат розных чутак хадзіла пра Густы лес, шмат дзіўных і страшных гісторый перадавалася з вуснаў у вусны. Казалі, што там жывуць магутныя ведзьмакі і жудасныя пачвары, эльфы і жахлiвыя захавальнікі старажытных скарбаў. Ясная рэч, што простыя людзі стараліся абыходзіць гэты лес. Ды толькі часам здараецца так, што няпрошанае само прыходзіць у госці. Так, адна вёсачка з'явiлася на значнай адлегласці ад Густога лесу, але лес так разросся, што падступіў ледзь не да парога самага крайняга дома.

У гэтым доме жылі каваль з жонкай і шасцю дзеткамі. Сям'я як сям'я – не лепш і не горш за іншыя, вось толькі самую малодшую шасцiгадовую дачку нельга было назваць любiмiцай бацькоў. Ці то яна была няроднай, ці то была познім і нечаканым дзіцём, але маці пастаянна лаяла яе, на чым свет стаіць. Толькі і чуваць было:

– Што ты сядзіш без справы, хадзі дапамажы!

Або:

– Усё ў цябе з рук валіцца, недарэка, дарма я цябе хлебам-малаком кармлю!

Яшчэ трэба сказаць, што ў гэтых месцах часцяком бачылі дзіўную старую. Сівую, як голуб, згорбленую, з вялікай торбай за спінай. Ранiцай яна выходзіла з Густога лесу і ішла некуды праз усю вёску. А вярталася назад, толькi калi садзiлася сонца. Жыхары баяліся старой жанчыны як агню. Думалi, што яна чарадзейка, а то і пярэварацень, калi жыве ў запаветным лесе. І час ад часу пакідалі каля лесу вузельчыкі з ежай і гасцінцы. Хай бярэ, абы сумленных людзей не чапала!

Неяк жонка каваля сядзела на двары і чысціла цыбулю. А малодшая дачка гуляла побач з ёй. Тут з лесу выйшла старая, узяла пакінутыя для яе гасцінцы і кінула іх у сваю торбу. Жонка каваля ўздыхнула:

– Вось старая качарга! Усё ласуецца чужымі падачкамі. А я лішні кавалак не магу з'есці, бо ў мяне шэсць галодных ратоў! Я хутчэй ёй сваю малодшую дурніцу аддам, чым лусту хлеба!

Тут старая павярнулася, нібы пачуўшы гэтыя словы, і ў лоб зiрнула на жанчыну. У той закружылася галава і пацямнела ў вачох. Калі яна прыйшла ў сябе, то ўбачыла, што дачкі побач няма. А сiвую чарадзейку ў той вёсцы больш ніхто не сустракаў.

Што ж адбылося з дзяўчынкай? Яна запомніла, як хтосьці вёў яе за руку праз лес, а потым прывёў да хаціны, парослай iмхом і белым лішайнікам. У кожным бярвенцы хаціны было дупло, дзе жыла якая-небудзь птушка. А побач калi-нiкалi можна было заўважыць лясных звяроў: зайцоў, вавёрак, барсукоў, нават лісіц. Старая скінула на зямлю сваю торбу і сказала:

Сем ружаўTempat cerita menjadi hidup. Temukan sekarang