СЬЛЕД

1 0 0
                                    

Я не пакіну сьлед і памяць
Мо толькі кепскую пра сябе
Нічога добрага не знаю
Я горшы за ўвесь белы сьвет
І ніхто не глядзіць мне ў вочы
Сьпіну былыя сябры клююць
Лезуць як на валосьсе вошы
Дай волю — пнуць чаботам у грудзь
Выдумка — паверылі
Злосьць — толькі ведаю я
Выгадны — патрэбны ім
Зайздрасьць — адзіная праўдзівая
Я не мага адпусьціць
Гэту сітуацыю
Не магу я пазабыць
Усё што вамі сказана

Сярод аскепкаў сэрц
Ля арыяў славян
Я носьбіт бруду
Твар мог годны пад падэшву бэрц
Чужы сярод сваіх
Пабочны элемент
Ня знойдуць месца
І лёгікі ў сваем ганебным
Сыстэма прагніла
І прагне пачварства
А ўсё ж прагнецца
Пад каленам сьпіна нечая
Сэрцы на дробязі
І на душы сума
Як чуецца, так кажацца
Так робіцца

Ведаю, што зрабіў ня гэта
Знаю, я болей вам ніхто
Хай не палілі свае нэрвы
Не кажучы й жадных слоў
Лепш пачуў бы штось ужывую
Новае, але ад вас
То не браў бы ў галаву,
Што вы ня вартыя гаўна
Верыце, так бараніце
Слова кожнае свае
Бараніце прынцыпы,
Ў якія шчыра верыце
Дакажыце рацыю
Без супярэчнасьці сабе
Можа пра вас тады памяць
І пакіне сьлед....

14 траўня 2024

ПЛЁН САМОТЫ Where stories live. Discover now