ЦЯЖКА СКАЗАЦЬ

2 0 0
                                    

Вершы пішуцца пад настрой
Найчасьцей калі брыдка і дрэнна
Як у казарме сьпякотнай вясной
І ў ня менш пякельнае лета
Як чытаеш ты гэтыя строфы
Разумееш тады да чаго тут
Напісаў я ізноў тыя словы
Што мяне на душы ўсё масоляць
Што мне цяжка сказаць, растлумачыць
У размове асобнай з табою
Ты знаеш, што мо гэта значыць
Што схаваў за сваёй цішынёй
І не прыкра, што ты не дазналася
Толькі прыкра з таго, што маўчу
Па шчаках у каторы раз зваляцца
Сьлёзы, але ні пра што не шкадую
Я магу толькі паабяцаць табе
Добра будзе ў нас на душы
Побач будзьма, трэба трываць яшчэ
Каб я рукі трымаць мог твае!

11 чэрвеня 2024

ПЛЁН САМОТЫ Where stories live. Discover now