ЭКРАН

1 0 0
                                    

Я не існую чэсным
Таксама справядлівым
Мы большасьць на паперы —
Народ, грамадзянін
Мы маем бачыць беды,
Паразы, перамогі
І праўду мусім ведаць
Калі нат горка ў роце
Нас хтосьці аніякі
Замбуе праз экран
Мы маем абавязкі
Без выкананьня праў,
А пальчыкам ругае
Што не ўдзячны мы
Маўляў, жахлівы Захад
За нас горшы нібы
Нібыта ў Эўропах
Жыцьцё як быццам кат
Там шпацыр "галажопых" —
Вясёлкавы парад
Вас чужаніца вабіць?
Скажы, мой мілы друг,
Чаго ў тыя дзяржавы,
У той варожы круг?
Там кола фашыстоўцаў
Адзіная ганьба
Адсутнічае гонар
І плакае турма
Штодзённа й кожны вечар
Адрозьненьняў няма
Ім ганарыцца нечым
Іх край для жыцьця
І тэзы ўсе аднолькавыя
Варочаць у прайм-тайм
На месцы ходзіць стоячы
Ў мінулым небакрай
Пакуль з паветрам б'емся мы
Шукаем стары шлях
Дзе будучае спрэчнае,
Мы рушым крок назад...

23 траўня 2024

ПЛЁН САМОТЫ Where stories live. Discover now