ЦІКАВЫ Ў СЬВЕЦЕ КОЖНЫ ЧАЛАВЕК...(Я. Еўтушэнка)

0 0 0
                                    

Цікавы ў сьвеце кожны чалавек
Іх лёсы - як гісторыі плянэт
І ў кожнай усё асобнае, свае
Няма ніводнай, падобнай на яе

А як выбітным хтосьці і не быў,
З сваею непрыкметнасьцю пражыў,
Ён быў адметны толькі тым,
Што не цікавы быў нічым.

У кожным — асабовы свой сусьвет
У таямніцы лепшы міг жыве
Там у таямніцы час маркоты і турбот
Але не ўбачыць гэтага ніхто

Вось як памірае чалавек
Зь ім памірае першы яго сьнег,
І першы крок, апошні шлях
З душой сыходзіць усё, нажаль

Так, застануцца кнігі, шмат мастоў,
Аўтамабілі й працы майстроў
Шмат што застанецца на Зямлі,
Але зьнікае штосьці назаўжды

Жыцьцё — закон бязлітаснай гульні
Сусьвет памрэ разам з людзьмі
Людзей мы памятаем, грэшных і зямных
Але па сутнасці што ведалі аб іх?

Што нам вядома пра братоў, сяброў,
Ці аб каханай ведалі мы што?
Пра бацьку роднага свайго
Знаючы ўсё мы ня ведаем нішто

Сыходзяць людзі...іх не вяртаць,
Сусьветы зноў больш не пачаць,
І адзінота выядае ў нас унутры
Пустэчу ў сэрцы — боль і крык.

ПЛЁН САМОТЫ Where stories live. Discover now