Усе колеры вясёлкі

2 0 0
                                    

Больш пра Чмута на Зарэчнай вуліцы ніхто ніколі не чуў. Магчыма, ён узяўся за свае цёмныя справы ў іншым горадзе. Але, хутчэй за ўсё, пасля дня ў звярынай шкуры пазбавіўся ахвоты махлярыць.

Людзі, якія купілі ў Чмута футры, неўзабаве пра ўсё забыліся. Яны вырашылі, што ў той восеньскі дзень было вельмі спякотна, таму ім і падалося немаведама што.

Нават Вартавы расказваў сябрам: «Уяўляеце, аднойчы я так запрацаваўся, што пачаў разумець звярыную мову! Пасля гэтага папрасіў у Старэйшага адпачынак на цэлы тыдзень!».

Толькі Алесь з Алесяй, Валік з Валеркам ды Мая з Марынай і Маргарытай нават не думалі нічога забываць. Уся мясцовая дзятва шмат чула пра іх Дзіўную Прыгоду і вельмі зайздросціла. А тыя з нашых смельчакоў, што вучыліся ў школе, атрымалі самыя высокія адзнакі за сачыненне пра канікулы. Праўда, з прыпіскай: «За найлепшую фантазію».

Але на Зарэчнай вуліцы жыве адзін чалавек, які дакладна пра ўсё ведае. Гэта пані Яніна. Яна па-ранейшаму сядзіць на ганку і вяжа. Вось толькі яе чароўныя шкуры больш не падобныя на сапраўдныя футры, каб на іх не паквапіўся яшчэ які-небудзь баламут. Цяпер яны — усіх колераў вясёлкі. Так што побач можна сустрэць і ярка-жоўтых котак, і зялёных вавёрак, і сініх у ружовую палосачку сабак.

Калі вы ўбачыце жывёлу ўтакім модным швэдары, ведайце, што вуліца Зарэчная знаходзіцца менавіта ў вашымгорадзе. Магчыма, неўзабаве вы сустрэнеце старую чараўніцу з вязальныміспіцамі. А дзе чараўніца, там варта чакаць і сапраўдных дзівосаў.

Чароўныя ніткі пані ЯніныWhere stories live. Discover now