Загадка і разгадка

3 0 0
                                    

Пані Яніна прачнулася толькі пад вечар. Яна працерла вочы, зірнула на кішэнны гадзіннік і здзівілася:

— Ну і ну, як моцна спіцца на свежым паветры!

Але яшчэ больш здзівілася, калі ўбачыла дзяцей, што беглі з усіх ног у яе бок, — а было іх, ні многа ні мала, ажно сямёра!

— Пані Яніна, пані Яніна! — крычалі дзеці. — Хадзем з намі ў яблыневы сад!

— А што здарылася? — спужалася бабулька.

— Гэта нельга растлумачыць! Гэта трэба бачыць!

Пані Яніна прыбрала з кален вязанне і паспяшалася за сваімі маленькімі суседзямі. Ёй давялося пастарацца, каб не адстаць. Можа, у руках пані Яніны і хавалася нейкае чараўніцтва, але ногі былі ўжо не такімі хуткімі.

А фургон тым часам ужо выязджаў з яблыневага саду. Вартавы спыніўся і пасігналіў, каб дзеці сышлі з дарогі. Але тыя і не думалі слухацца. Наадварот, Алесь з Алесяй, Валік з Валеркам, Мая з Марынай і Маргарытай заскакалі перад самымі коламі:

— Стойце! Стойце!

— Вы чаму хуліганіце? — строга спытаў дзядзечка, апусціўшы шкло.

— Мы хочам паглядзець на звяроў!

— Нельга, яны небяспечныя! Гэта сапраўдныя драпежнікі, мы праверым іх на шаленства, а потым адвязём далёка ў лес.

— Сапраўдныя драпежнікі не могуць размаўляць!

— Як, вы таксама гэта чуеце? — здзівіўся Вартавы.

Тут да фургончыка дакульгала пані Яніна, зазірнула за краты і войкнула:

— Небаракі! Выпусціце іх, зараз жа!

— Але я не магу... — збянтэжыўся дзядзечка ў форме.

— Вядома, можаце! — перабіла яго бабулька. — Інакш вы зробіце страшэнную памылку!

Пані Яніну на Зарэчнай вуліцы вельмі паважалі і нават асцерагаліся. Таму Вартавы не адважыўся ёй пярэчыць. Ён выйшаў з машыны і расчыніў заднія дзверцы насцеж.

Адтуль пачалі выскокваць дзікія звяры... Але як жа дзіўна яны выглядалі! У лісы на галаве быў капялюшык, а на шыі — каралі, норка валакла за сабой дамскую сумачку, а ў бабра на лапе красаваўся гадзіннік.

— Што вы сабе дазваляеце? — абурылася ліса.

— Я буду скардзіцца! — прыстрашыла норка.

— Праз вас я спазніўся на працу! — нездаволена паведаміў бабёр. — Мяне могуць пазбавіць прэміі!

Дзеці захіхікалі, а Вартавы аж разявіў рот:

— Хто з глузду з'ехаў: я ці яны?

— Ніхто з вас, — вытлумачыла пані Яніна. — Я ж сказала, што адбылася памылка. Я звязала шкуры для хворых жывёлаў з заапарка, але чамусьці іх апранулі на сябе людзі...

Яна тузанула за хвост лісу, потым норку, а пасля бабра. І здарылася неверагоднае: у руках у бабулькі апынуліся тры пухнатыя футры. А замест звяроў перад ёй стаялі дзве жанчыны і адзін мужчына.

З глыбіні фургона пачуўся шум, і адтуль нясмела вылезла чорная калматая пачвара.

— Тады як вы патлумачыце вось гэта? — усклікнуў Вартавы. — Адкуль узяўся такі невядомы навуцы звер?

— Гэта той самы ка-ра-куль, — усміхнулася пані Яніна. — Я не магла дакладна яго ўявіць, калі вязала, вось і атрымалася недарэчная істота. А хто пад шкурай, я ўжо здагадваюся!

Яна сарвала футра, завітае кудзеркамі, — і пад ім аказаўся Чмут.

— Вы!.. Вы!.. — загаласіў ён. — Я нічога такога не зрабіў, а вы мяне заваражылi!

— Па-першае, я нікога не заварожвала, — адмоўна паківала галавой бабулька. — Проста мае шкуры — чароўныя, яны самі прырастаюць да цела. А па-другое, ты мяне падмануў! Выдумаў гісторыю пра бедных звяроў, а сам пашыў з майго вязання футры. Прадаў людзям і сабе адно пакінуў. Нядобра так рабіць, вельмі нядобра!

— Пачакайце, — умяшаўся Вартавы. — Дык гэта той самы махляр, якога мы даўно шукаем! Ану лезь назад у фургон, я адвязу цябе ў турму!

— Навошта ў турму? — не пагадзіліся Алесь з Алесяй. — Давайце зноў апранем на яго шкуру і адвязём у сапраўдны заапарк!

Дзеці, вядома ж, пажартавалі, але Чмут быў так напалоханы, што ўспрыняў гэта ўсур'ёз. Ён сарваўся з месца і кінуўся прэч. Вартавы толькі зрабіў крок, а чалавек ужо знік за дамамі.

Чароўныя ніткі пані Яніныحيث تعيش القصص. اكتشف الآن