Глава 8. Апошняя зіма

2 0 0
                                    

Апошняе адчуванне, якое памятала Іза, перад тым як яе часова пакінула свядомасць — холад. Холад яна адчула і тады, калі пачала прыходзіць у сябе, таму спачатку ёй нават падалося, што непрытомная яна была толькі некалькі хвілін і дагэтуль знаходзілася пад купалам з сотняў ці нават тысячы матылькоў, побач з яе Лунай, Каралінай і маленькай, цудам уратаванай, Лілеяй.

Але чым больш часу мінала, тым больш праясняўся яе зрок, і тым больш станавілася зразумела, што яна была ў зусім іншым месцы — цёмным, зрочным і сырым. Канчаткова ўсё стала ясна, калі Іза пабачыла нейкую жанчыну, апранутую ў лёгкі плашч і такую каротку сукенку, што нават самая распусная кабета ў іх вёсцы не выйшла б у такой на вуліцу. Акрамя ўсяго іншага, незнаёмка была прыкаваная ланцугамі да сценкі.

— Гэй, пані, прабачце, не ведаю, як вас,— Іза раптоўна закашлялася, адчуваючы, як дзярэ горла.

— Прастыла?— жанчына ўважліва яе агледзела.— Нядзіва, варта сказала, што яны вас з-пад снегу выцягнулі.

— Вы размаўлялі з вартай? А што яшчэ яны сказалі?

— Ды больш нічога. Бачу, што ты вядзьмарка, але гэта я сама зразумела па тваім выглядзе.

— Як гэта?

— А што, сама не заўважаеш?

— Не,— сказала Іза, але тут жа нарэшце зразумела, на што намякае яе сукамерніца.— Хустка? Я не бачу, як яна завязаная, але быццам бы як замужнія жанчыны яе носяць. Ці як Уладарку малююць...

— Не думаю, што хустка гэта тое, аб чым ты зараз павінна хвалявацца,— жанчына кіўнула на шырока разведзеныя і прыкаваныя да сцяны Ізіны рукі.

Яна сама іх не бачыла, дакладней, бачыла толькі бакавым зрокам і асаблівай увагі на гэта не звяртала. У рэшце рэшт, Іза зараз была ў вязніцы, ёй крыху не да таго, як выглядалі яе рукі.

Прынамсі, так яна падумала спачатку, калі сукамерніца сказала ёй аб гэтым. Але варта было толькі падаўжэй паглядзець хоць на адну з канцавін, каб зразумець: глядзець не было на што. Кісці і правай, і левай рукі зніклі, быццам бы іх ніколі і не было, пакідаючы замест сябе толькі акрываўленыя анучы, абы-як абматаныя вакол кульцей.

— Халера!

Іза ад страху рэзка зварухнулася, але ланцугі трымалі яе моцна, таму яна толькі дарма напружыла цягліцы, якія і без таго нылілі ці тое ад холаду, ці тое ад доўгай адсутнасці руху. Да таго ж, кісцей можа і не было, але затое пачуццё страшэннага болю нікуды не падзелася. Яно быццам бы чакала, пакуль Іза нарэшце заўважыць, што хтосьці пакінуў яе калекай на ўсё жыццё, каб ударыць з усёй сілы і так напалоханую дзяўчыну.

МатылькіWhere stories live. Discover now