Глава 5. Першае лета

2 0 0
                                    

— ...спачатку наш прыяцель, потым адна з наведвальніц, а нядаўна я купляла гародніну і прадавец, пакуль збіраў бульбу ў кошык, занадта моцна закасаў рукаў і — бам! — у яго таксама быў металічны бранзалет! Я думала, мы з Лунай адзіныя, але ў горадзе не так ужо мала вядзьмарства!

Грацыян, як заўсёды, сядзеў побач з Ізай на борціку фантана, але, што адрознівалася ад звыклага ўкладу, дык гэта тое, што хлопец выглядаў досыць разгубленым і ўсё ніяк не мог прыдумаць адказ.

— Што за твар? Што табе ізноў не падабаецца?— Іза нарэшце заўважыла, што суразмоўца не падзяляе яе радасці, і цяпер была гатовая з не меншым імпэтам пераключыцца з захапленняў на абурэнні.

— Ды як табе сказаць... Крыху не разумею, чаго ты так гэтым задаволеная? Калі я даведаўся, што тут на кожнай плошчы ёсць такія фантаны, як гэты, то мяне гэта хутчэй прыгнятала. Маўляў, не я адзін у такім становішчы аказаўся, а яшчэ і дзясяткі ці сотні асоб пакутуюць падобным чынам.

Іза падумала, што гэта досыць дзіўна. Не самі тлумачэнні, іх яна якраз магла зразумець, а хутчэй паводзіны яе... Новага сябра? Так, нешта кшталту сябра.

Калі яна прыйшла сюды ў пачатку вясны, то Грацыян паводзіўся досыць ганарліва і рашуча, быццам бы нічога і нікога не баяўся — такі сабе бунтаўшчык, які не забівае сабе галаву лішнімі перажываннямі. Час, аднак, ішоў і з кожным днём сябар быццам бы станавіўся ўсё больш і больш асцярожным. Ён ведаў нешта, чаго не ведала яна? Ці былі ў яго якія-небудзь прычыны, каб замест таго, каб, як раней, заахвочваць Ізу, ён пачаў бы спрабаваць яе ўтрымліваць? Нават калі так, то наўрад ці ён пра гэта раскажа, так што хутчэй не варта было перарываць размову.

— Так, але, слухай,— Іза пляснула ў далоні, тут жа іх разводзячы, каб магчы жвава жэстукуляваць, пакуль тлумачыла сваю думку,— калі б вядзьмарства было зусім мала, то ў нас не было б ані шанца, каб хоць нешта калі-небудзь змянілася. Кшталту, як у нас у вёсцы было: калі двум людзям не падабаецца прысланы з горада службоўнік, то ніхто нічога мяняць не будзе. Але калі ўсе жыхары маюць нешта супраць яго, то гэта зусім іншая гісторыя.

— Сіла ў колькасці?

— Менавіта!

— Але ж само сабой нічога не памяняецца, нават калі чарадзейства будзе палова ад насельніцтва, — сказаў Грацыян, праваджаючы позіркам нейкага мужчыну, які хвіліну таму гаварыў з Аленай.— Няўжо хочаш стаць голасам прыгнечаных?

МатылькіDonde viven las historias. Descúbrelo ahora