Сярод нябесных багоў быў адзін, вядомы як пасмешышча ва ўсіх трох мірах.
Легенда абвяшчае, што восемсот гадоў таму на Цэнтральных раўнінах існавала старажытная краіна, якая называлася Сянь Лэ*.
Старажытная краіна Сянь Лэ мела велізарную тэрыторыю, багатыя рэсурсы і задаволеных грамадзян. У краіне было чатыры скарбы: мноства прыгожых людзей, квітнеючае мастацтва і літаратура, скарбы з золата і каштоўнасцяў і, не ў апошнюю чаргу, іх вядомы Каралеўская Высокасць Наследны Прынц.
Гэты чалавек, Яго Каралеўская Высокасць Наследны Прынц .... можна сказаць .... быў дзіўным.
Імператар і імператрыца лічылі яго ўцехай для сваіх вачэй. Яны вельмі любілі яго і часта з гонарам заяўлялі: «У будучыні наш сын абавязкова стане мудрым манархам, пакінуўшы добрае ўражанне для наступных пакаленняў».
Тым не менш, Наследнага Прынца не цікавіла нічога з таго, што датычылася царскасці, багаццяў, улады і гонару.
Мяркуючы па словах, якія Наследны Прынц часта казаў сам сабе,зацікаўленасць у яго была адна:
-Я хачу дапамагаць простым людзям.
***
Сваю маладосць Наследны Прынц прысвяціў стараннаму самаўдасканаленню, і якраз у гэты час з ім адбыліся дзве гісторыі, якія шырока разыйшлісь па свеце.
Першая гісторыя адбылася, калі прынцу споўнілася семнаццаць гадоў.
У тым годзе краіна Сянь Лэ наладжвала ўрачыстае шэсце ў гонар штогадовага давання Нябёсам на Свята Ліхтароў. Нягледзячы на тое, што гэтая традыцыя была пакінутая на працягу многіх стагоддзяў, па захаваных старажытных тэкстах і славесных апавяданнях можна было ўявіць веліч падзеі.
Свята Ліхтароў, галоўная вуліца Шэнь Ву.
Абодва бакі Галоўнай вуліцы былі перапоўнены людзьмі. Арыстакраты сядзелі на вяршынях высокіх будынкаў, калі абменьваліся сяброўскай балбатнёй, у той час як імперская гвардыя расчышчала дарогу, уражваючы ўсіх сваім грозным выглядам і даспехамі. Маладыя дзяўчаты грацыёзна танцавалі, калі іх беласнежныя рукі, як дождж, рассыпалі пялёсткі кветак, запаўняючы неба, наколькі сягала вока. Гэта прымушала людзей задаваць пытанне, хто ж прыгажэй: дзяўчаты ці кветкі. Меладычныя пералівы даносіліся з залатога воза і плылі ў небе над ўсёй сталіцай. За шаноўнай вартай ішлі шаснаццаць белых коней з залатымі аброямі, цягнучы наперад шыкоўную пляцоўку.
YOU ARE READING
Дабраславенне Небажыхароў (Tiān Guān Cì Fú, 天官赐福)
FantasyВосемсот гадоў таму Се Лень быў Наследным Прынцам каралеўства Сянь Лэ. Яго любілі грамадзяне і ён лічыўся ўлюбёнцам свету. Ён узняўся на Нябёсы ў маладым узросце, аднак з-за няшчасных абставін быў хутка высланы назад у царства смяротных. Гады пра...