Том 1 Раздзел 11«Замкнёны старажытны храм у гары і лес вісячых трупаў»

14 2 9
                                    


Дэманэса з авальным тварам і бровамі ўразлёт і на самай справе адрознівалася выключнай прыгажосцю. Спачатку ў яе прыгажосці была таксама нейкая доля адвагі, вось толькі зараз гэтую прыгажосць засцілала цемра, нібы пасля доўгага знаходжання ў цёмным і цесным месцы, адкуль не відаць нават неба. Жанчына стаяла на каленях, таму сукенка пад імі была сцёртая і парваная на шматкі. Не дзіва, што людзі, убачыўшы яе, пачалі шаптацца пра гэта.

Се Лень некаторы час спакойна глядзеў ёй у вочы, а затым спытаў:

- Сюань Дзі?

Здаецца, так яе ніхто не называў ужо шмат гадоў. Праз доўгі час затаеная крыўда на твары дэманэсы знікла, а ў вачах успыхнуў агеньчык.

Яна спытала:

- Гэта ён адправіў цябе за мной?..

Се Лень здагадаўся, што «ім» быў не хто іншы, як Генерал Пэй.

Сюань Дзі зноў спытала:

- А што ж ён сам? Чаму ён сам не прыйшоў сустрэцца са мной?

Запал, які яна ўкладала ў кожнае слова, і надзея, з якой гучаў яе голас, прымусілі Се Леня адчуць, што зараз не самы зручны момант казаць «не». Убачыўшы, што прынц пакінуў яе пытанне без адказу, Сюань Дзі рэзка села на зямлю.

Яна прыхінулася спіной да статуі Бога Вайны, ад якой так і веяла прыгажосцю і рашучасцю. Падол яе ярка-чырвонай сукенкі разаслаўся па зямлі, быццам бутон крывавай кветкі, валасы растрапаліся, а твар быў поўны горкай пакуты і болю, нібы яна адчувала страшныя мукі.

- Чаму ён не прыходзіць пабачыцца са мной?..

На гэтае пытанне Се Лень не змог адказаць, таму яму заставалася толькі маўчаць. Сюань Дзі падняла вочы на статую і са смуткам у голасе вымавіла:

- Ах, мой ненаглядны Пэй, дзеля цябе я здрадзіла сваёй краіне, адмовілася ад усяго, стала такой, дык чаму ж ты не прыходзіш сустрэцца са мной?

Яна абедзвюма рукамі схапілася за валасы і зноў задала пытанне:

- Няўжо тваё сэрца каменнае?

Се Лень слухаў яе, захоўваючы самавалоданне, але пра сябе пачаў разважаць: толькі што Сюань Дзі прызналася, што дзеля свайго Генерала Пэя здрадзіла роднай краіне; няўжо яна мела на ўвазе, што Генерал Пэй, скарыстаўшыся часам, калі яны былі моцна закаханыя, падманам выбавіў звесткі, якія прывялі да падзення краіны Сюань Дзі на вайне? Яна таксама сказала, што дзеля Генерала Пэя стала такой: «такой»,вядома ж, азначала трагічную карціну, якую яна ўяўляла са зламанымі нагамі. Сюань Дзі, жанчына-генерал, не магла атрымаць падобных калецтва на полі бою, гэта значыць, што яе ногі былі зламаныя шмат пазней. Няўжо і гэта звязана з Генералам Пэем? Верагодна, Генерал Пэй жорстка скарыстаўся пачуццямі Сюан Дзі, а потым і зусім кінуў, - ці магло гэта паслужыць падставай для таго, каб цёмная энергія цалкам паглынула яе?

Дабраславенне Небажыхароў (Tiān Guān Cì Fú, 天官赐福)Tempat cerita menjadi hidup. Temukan sekarang