Такім чынам, былы любімы сын Нябёсаў стаў пасмешышчам трох міроў. Тым, хто не меў ахвяраванняў, храмаў або вернікаў. Слугі, чый статус калісьці быў ніжэй, абодва ўзнясліся на Нябёсы і ператварыліся ў моцных багоў вайны, кожны з якіх наглядваў за цэлым рэгіёнам. У такіх абставінах людзі не маглі не здзіўляцца. Калі б вы папрасілі Се Леня выбраць, Фэн Сінь ці Му Цін прымусілі яго адчуваць сябе больш няёмка, ён сказаў бы: «З абодвума ўсё ў парадку!»
Аднак, калі вы спытаеце ў старонніх небажыхароў, што яны жадаюць бачыць больш: як Се Лень бы пабіў Фэн Сіня ці Му Ціна, то кожны зробіў бы выбар у адпаведнасці са сваім густам. У рэшце рэшт, існавала мноства прычын для барацьбы абодвух пар, таму было цяжка выбраць, які варыянт быў больш цікавы.
Таму, калі доўгі час не было адказу з боку Фэн Сіня, бо ён нечакана перастаў размаўляць і замест гэтага адразу прыціх, усе адчулі поўнае расчараванне. Між тым, Се Лень трохі сабраўся з думкамі і вырашыў ўзяць на сябе адказнасць, і сказаў:
- Я таксама не думаў, што ўзнікне такая сітуацыя. Гэта было не наўмысна, я ўсім даставіў нязручнасці.
Му Цін халодна адказаў:
- О, атрымліваецца, гэта сапраўды проста ўдалае супадзенне.
Што ўдалае, так удалае, тут Се Лень быў з ім згодзен. Як звон мог пад час яго ўзнясення ўпасці прама на Му Ціна, і ў той жа час яшчэ і знішчыць палац Фэн Сіня? Для іншых гэта выглядала так, нібы ён наўмысна помсціў. Аднак Се Лень быў такім чалавекам, што, калі б сярод тысячы кубкаў віна быў толькі адзін атручаны, Се Лень заўсёды выбраў бы атручаны. Але не было спосабу кантраляваць тое, у што вераць іншыя людзі, таму Се Лень мог толькі сказаць:
- Я зраблю ўсё магчымае, каб кампенсаваць рамонт залатых палацаў і іншыя страты кожнага. Я таксама спадзяюся, што вы дасце мне на гэта трохі часу.
Не патрэбна было быць надта разумным, каб зразумець, што Му Цін, безумоўна, хацеў працягнуць свае саркастычныя выказванні. Аднак, паколькі залаты палац Му Ціна не панёс ніякіх страт, і нават звон, які ўпаў на яго, быў разбіты на дзве паловы, глумленне выглядала б непрывабным і чымсьці занадта нізкім для яго асобы. Таму Му Цін таксама змоўк і паспяхова пакінуў духоўную сетку. Калі Се Лень убачыў, што страшныя праблемы сышлі самі сабой, ён таксама выйшаў.
На наступны дзень ён усё яшчэ сур'ёзна разважаў над тым, дзе ён павінен быў атрымаць гэтыя восем мільёнаў восемсот восемдзесят тысяч заслуг, калі Лін Вэнь запрасіла яго прыйсці ў яе палацавы зал.
YOU ARE READING
Дабраславенне Небажыхароў (Tiān Guān Cì Fú, 天官赐福)
FantasyВосемсот гадоў таму Се Лень быў Наследным Прынцам каралеўства Сянь Лэ. Яго любілі грамадзяне і ён лічыўся ўлюбёнцам свету. Ён узняўся на Нябёсы ў маладым узросце, аднак з-за няшчасных абставін быў хутка высланы назад у царства смяротных. Гады пра...