Том 1 Раздзел 14 «Убор чырванейшы за клён, скура бялейшая за снег»

9 1 0
                                    

Нягледзячы на жартаўлівы выраз твару юнака, ад яго быццам бы веяла абсалютным спакоем. Ды і голас, нягледзячы на юнацкі тон, гучаў крыху ніжэй, чым у аднагодкаў, чым вельмі прыцягваў увагу суразмоўцы. Се Лень паправіў адзенне, з сур'ёзным выглядам выпрастаўся, падумаў крыху і задаў пытанне:

- Збіральнік кветак пад крывавым дажджом - гучыць даволі дзіўна... паважаны сябар, ці можаш ты расказаць мне, як ён атрымаў гэтую мянушку?

Каб выказаць павагу да юнака, Се Лень усё ж не стаў называць яго «юным сябрам», як было прынята звяртацца да дзяцей. Юнак нядбайна сеў, абапёршыся локцем аб сагнутае калена, паправіў рукавы дзеньсіў*1 і абыякавым тонам адказаў:

- Нічога асаблівага. Хуа Чэн усяго толькі аднойчы разварушыў гняздо аднаго дэмана, заліўшы ўсю яго гару крывавым дажджом. Ужо сыходзячы, ён заўважыў ля краю дарогі кветку і засланіў яе парасонам, каб яе не пабіла крывавымі кроплямі.

Се Лень, уявіўшы гэтую карціну, нібы адчуў у паветры пах крыві, але разам з тым у гэтай падзеі была нейкая невытлумачальная элегантнасць і пяшчота. Затым, успомніўшы легенду аб Дэмане ў чырвоным, што спаліў трыццаць тры храмы небажыхароў, з усмешкай спытаў:

- Гэты Хуа Чэн часта ўвязваецца ў бойкі, дзе б ні знаходзіўся?

Юнак адказаў:

- Зусім не часта, залежыць ад настрою.

Се Лень спытаў:

- Якім ён быў чалавекам пры жыцці?

Юнак адказаў:

- Напэўна, не вельмі добрым.

Се Лень зноў спытаў:

- Як ён выглядае?

Пасля гэтага пытання юнак паглядзеў на прынца, схіліў галаву на бок, падняўся, падышоў да Се Леня, сеў побач і замест адказу задаў тое ж пытанне:

- А як, на тваю думку, ён павінен выглядаць?

Зблізку юнак здаваўся яшчэ больш прываблівым, да таго ж яго прываблівасць быццам бы мела адценне агрэсіі, нібы меч, які пакінуў ножны, настолькі асляпляльны, што ніхто не адважваўся зірнуць на яго ва ўпор. Некаторы час яны глядзелі адзін на аднаго, але Се Лень ўсё ж не вытрымаў. Злёгку павярнуўшы галаву ў бок, ён адказаў:

- Раз ужо гэта вялікі Князь Дэманаў, я думаю, ён мае шмат абліччаў, якія ён можа змяняць па свайму жаданню.

You've reached the end of published parts.

⏰ Last updated: Nov 18, 2023 ⏰

Add this story to your Library to get notified about new parts!

Дабраславенне Небажыхароў (Tiān Guān Cì Fú, 天官赐福)Where stories live. Discover now