Том 1 Раздзел 8 «Прывід ладзіць вяселле, Наследны Прынц залазіць у паланкін»

10 2 0
                                    

Варта яму працягнуць руку ці не?

Се Лень заставаўся спакойным і сабраным, спрабуючы абдумаць, што яму рабіць. Заставацца магутным і непарушным, нягледзячы на ​​цяжкасці? Ці прыкінуцца напалоханай нявестай і баязліва адступіць назад у спробе схавацца?

Уладальнік гэтай рукі быў даволі цярплівы і добра выхаваны. Се Лень не варушыўся, і рука таксама не рухалася, быццам уладальнік чакаў яго адказу.

Праз некаторы час Се Лень, быццам апантаны дэманам, сапраўды працягнуў руку.

Ён устаў і ўжо збіраўся адсунуць фіранку, якая загароджвала дзверы, каб выйсці з паланкіна. Аднак чалавек звонку апярэдзіў яго і ўжо падняў чырвоную шторку. Ён трымаў руку Се Леня, хоць і не сціскаў яе занадта моцна, быццам баяўся, што выпадкова прычыніць яму боль. Гэта стварыла ўражанне, што незнаёмец быў вельмі асцярожным.

Се Лень апусціў галаву і дазволіў іншаму чалавеку падтрымаць яго, перш чым павольна пакінуць паланкін. Калі ён паглядзеў уніз, то ўбачыў ля сваіх ног кучу трупаў ваўкоў і біну, задушаных Жуое. Се Лень крыху задумаўся і спатыкнуўся. Здзіўлена ахнуўшы, ён пачаў падаць наперад.

Незнаёмец адразу схапіў Се Леня за спіну, каб падтрымаць яго і не дазволіць упасці.

У гэты момант Се Лень схапіў яго за запясце і адчуў нешта халоднае і цвёрдае.  Высветлілася, што гэта былі срэбныя наручы.

Гэтыя наручы былі надзвычай цудоўнымі і вытанчанымі.  Іх упрыгожвалі старадаўнія ўзоры: кляновае лісце, матылькі і дзікія звяры, што пагрозліва выскальвалі зубы.  Выглядалі яны даволі таямніча, не падобна было, што ўзоры рабіў майстар з Цэнтральных раўнін.  Яны больш нагадвалі старажытную спадчыну іншых, незнаемых народаў. Наручы ідэальна аблягалі запясці гэтага чалавека і надавалі яму вытанчаны і акуратны выгляд.

Халоднае срэбра, смяротна бледныя рукі.  Яны здаваліся знежывелымі, а таксама надавалі ашчушчэнне пагрозы і цёмнай сутнасці.

Се Лень наўмысна зрабіў выгляд, што падае, збіраючыся такім чынам праверыць незнаёмца.  Нават цяпер Жуое ўсё яшчэ была схаваная ў яго шырокіх рукавах і павольна круцілася вакол яго запясцяў, чакаючы моманту, каб напасці.  Аднак незнаёмец толькі яшчэ раз узяў яго за руку і павёў наперад.

Па-першае, галава Се Леня ўсё яшчэ была накрытая покрывам, таму ён не мог добра бачыць.  Па-другое, ён хацеў пацягнуць час, таму наўмысна ішоў вельмі павольна.  Незнаёмец нечакана прыстасаваўся да яго тэмпу і таксама не спяшаўся.  Час ад часу ён рукой падтрымліваў Се Леня, быццам баяўся, што той зноў упадзе.

Дабраславенне Небажыхароў (Tiān Guān Cì Fú, 天官赐福)Where stories live. Discover now