Том 1 Раздзел 2 «Трэцяе з'яўленне бога смецця ў Сталіцы Несмяротных»

42 3 12
                                    




-Віншую, Ваша Каралеўская Высокасць Наследны Прынц.


Пачуўшы гэтыя словы, Се Лень падняў галаву і ўсміхнуўся, перш чым сказаць:

-Дзякуй. Але магу я спытаць, з чым Вы мяне віншуеце?

Лін Вэнь, уладальніца тытула Дасканалага Ўладыкі, якая стаяла, скрыжаваўшы рукі, адказала:

-Віншую Вас з тым, что Вы занялі першае месца ў спісе "Чыноўнікі Нябёсаў, ад якіх найбольш чакаюць паніжэння ў пасадзе і выгнання ў царства смяротных".

Се Лень адказаў:

- Як бы там ні было, але мяне нарэшце ўдастоілі першага месца. І я думаю, што калі Вы мяне віншуеце, то гэтаму варта радавацца?


Лін Вэнь пацвердзіла:

-Так, у якасці ўзнагароды за першае месца Вы можаце атрымаць сто заслуг.

Се Лень адразу ж адгукнуўся:

- У наступны раз, калі будзе іншы такі спіс, абавязкова ўключыце мяне ў яго.

Лін Вэнь спытала:

- Вы ведаеце, хто на другім месцы?

Се Лень на хвіліну задумаўся, перш чым адказаць:

- Даволі цяжка здагадацца. У рэшце рэшт, толькі ўлічваючы моц, я адзін павінен быць у стане заняць тройку першых месцаў.

Лін Вэнь адказала:

- Вы амаль здагадалісь. Другога месца проста няма. Вы апынуліся настолькі непаўторным, што пакінулі ўсіх далёка ззаду без шанцу на перамогу.

Се Лень сказаў:

- Гэта занадта вялікі гонар для мяне. Хто заняў першае месца ў папярэднія гады?

Лін Вэнь адказала:

- Ніхто, таму што гэты спіс быў створаны ў гэтым годзе. Дакладней, яго стварылі сёння.

- Э-э, — Се Лень крыху змоўк, перш чым спытаць: — Зыходзячы з таго, што Вы сказалі, ці не быў гэты спіс створаны спецыяльна для мяне?


Лін Вэнь адказала:

- Вы з'явіліся якраз у неабходны момант, таму гэта першае месца можаце лічыць сваёй шчаслівай перамогай.

Се Лень расплыўся ва ўсмешцы:

- Добра. Калі я буду глядзець на гэту сітуацыю так, буду крыху больш шчаслівы.

Лін Вэнь працягвала гаварыць:

- Вы ведаеце, чаму вы занялі першае месца?

Дабраславенне Небажыхароў (Tiān Guān Cì Fú, 天官赐福)Where stories live. Discover now