Дом-сядзiба Белая дача

14 0 0
                                    

Шыльда: вулiца Казiнца 54


Ляцець давялося далёка, на iншы канец горада. Аднак месца было таго варта. Там, ля ракi Лошыца, зелянеў невялiчкi парк з лiпамi i таполямi, а ўсярэдзiне знаходзiлася Белая дача.

Яна хутчэй нагадвала сядзiбу: з прыгожай ляпнiнай, ажурнымi парэнчамi i васьмiграннай вежай. Хаця ў мiнулыя часы для якогась багатага чалавека магла служыць проста дачай.

Але для Грака Белая дача перадусiм была домам. Дзiўным домам, што дакладна вылучаўся сярод звыклых пабудоў.

"А раптам Крагавы гаспадары атрымалi яе ў спадчыну? – падумаў ён. – Тады зразумела, чаму яны так хутка пераехалi – ад шчасця!"

Не паспеў Грак парадавацца за сябра, як усвядомiў адну рэч.

Белая дача пуставала. Не ў тым сэнсе, што жыхары пайшлi ў краму цi ў госцi, а так, нiбы тут наогул нiхто не жыве...

Грак адразу адчуў стому ў крылах i прысеў на галiну троху адпачыць.

Сядзеў ён не ў самоце. Дрэвы навокал аблюбавала мноства птушак – з большасцi шпакоў. Паветра звiнела цiўканнем ды свiстам: "Цвiрр, швiрр, шырр!.."

– Новенькi, новенькi! – усклiкнуў адзiн Шпак. – Ты сюды на заўсёдку цi да каго ў госцi?

– Я да сябра прыляцеў, – растлумачыў яму Грак. – Але ж, бачу, яго тут няма. Дом стаiць пусты.

– Пусты, пусты, – пагадзiўся Шпак. – Ён увогуле не жылы! Тут робяць вялiкi рамонт, а потым збiраюцца ладзiць штосьцi цiкавае. Ну, паглядзiм, паглядзiм!

– Вiдаць, я зноўку памылiўся... Скажы мне, калi ласка, як разумець "цвiрр, цвiрр"?

– О, гэта па-шпачынаму. "Такi самы, звыклы" – вось што тут маецца на ўвазе.

– Звыклае акно, – задуменна прамовiў Грак. – То бок наша былое акенца, прастакутнае. А тут незвычайныя вокны, гэткiя доўгiя, зверху закругленыя, нiбы ў палацы...

– А вежа, вежа! – падхапiў Шпак. – Там былi птушыныя гнёзды. А якi дах!.. Сядзiба для нас нiбы родная, можам правесцi экскурсiю!

Шпакi зацiўкалi яшчэ званчэй, перабiваючы адзiн аднаго: так iм хацелася расказаць гiсторыю Белай дачы. 


* – Белую дачу яшчэ называюць Сядзібай Ададу́рава. Яна была пабудавана ў канцы 19 цi ў пачатку 20 стагоддзя ў Курасоўшчыне пад Мінскам i, магчыма, належыла начальнiку чыгуначнай лініi Мікалаю Ададураву.

– У розныя часы ў Белай дачы размяшчаліся: шпіталь для хворых і параненых, сельскагаспадарчая школа, спартыўная база футбольнага клуба, Цэнтр беларускага фальклору.

– Сядзiба знаходзіцца на ўзгорку, а па схілах разлягаецца пейзажны парк, якi таксама мае назву "Белая дача".*


Грак ахвотна паслухаў бы пазней, але цяпер у яго былi iншыя клопаты.

"Што яшчэ я маю на прымеце? – успамiнаў ён. – Здаецца, ведаю... I стары, i невысокi, i вокны там хучэй звыклыя... Ну, тады наперад!"

Грак махнуў крылом на развiтанне ды ўзяў кiрунак з ускраiны горада да цэнтру. 

Дзіўны домWhere stories live. Discover now