Дом з незвычайным акном

9 0 0
                                    

Шыльда: вулiца Кiсялёва 28


Нырцуючы з вышынi ўнiз, Грак спачатку заўважыў тое самае акно, а потым ужо акiнуў позiркам увесь астатнi дом. Ён быў доўгiм, двухпавярховым, з бледна-чырвонай цэглы. А пасярэдзiне быццам знаходзiлася вялiзная замочная шчылiна са шклом. Рамы ў ёй выгiналiся дзiвоснымi формамi. Грак нечакана падумаў, што свет праз такое незвычайнае акно таксама мусiць выглядаць незвычайна. Вось было б добра, калi б Краг жыў менавiта тут!

Грак пачаў углядацца ў вокны – iх было няшмат. "Гэй, сябра! – клiкаў ён. – Я прыляцеў!"

Але нiхто яму не адгукнуўся.

– Ды што ж такое! – Граку захацелася навучыца ў людзей плакаць. Ён апусцiўся ды ўткнуўся дзюбай у зямлю.

Да яго паспяшалася чуллiвая Сiнiчка. Празу дарогу быў зялёны двор з жоўта-белымi, нiбы казачнымi дамкамi, дзе знайшлi сябе жытло сiнiцы ды iншыя птушкi.

– Пiньк, пiньк, цi-бе, – працiўкала яна. – Як мне падтрымаць цябе?

– Я шукаю дзiўны дом, – стомлена адказаў Грак. – З апiсання я ведаю, што ён стары, невысокi, прастакутны, са скатным дахам, звыклымi вокнамi i хаця б адным балконам, а яшчэ стаiць сярод мноства дамоў побач. Усё вяло мяне сюды, але i тут няма майго сябра... Што мне рабiць? Цi мае сэнс увогуле махаць крыламi? I як разабрацца з тымi "крра" i "цi-цi-бе"?

– Наконт "крра" не скажу, але "цi-цi-бе" – па-сiнiчынаму. Гэтак мы называем тынкоўку.

– Што за тынкоўка?

– Такая штука, якой пакрываюць сцены, каб яны былi роўнымi ды прыгожымi. Потым яе можна фарбаваць у розныя колеры.

– Тут яе няма, – Грак паглядзеў на дом.

– Так, – пагадзiлася Сiнiчка. – Сцены проста цагляныя, iм больш за сто гадоў! I колькi ўсяго яны пабачылi!..

Яна паклікала сябровак-сініц, каб зладзіць пра гэта цэлы шматгалосны спектакль. 


* – Дом быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя амаль адначасова з заводам "Багемія" (цяпер "Аліварыя") побач, таму лічыцца, што ён мае дачыненне да завода. Тут маглі размяшчацца кватэры для працаўнікоў альбо гасцінічныя нумары для дзелавых партнёраў.

– У час Другой сусветнай вайны дом цалкам выгараў, не засталося ні даху, ні вокнаў, ні перакрыццяў. Але сцены былі такімі тоўстымі ды з такой якаснай цэглы, што яны выстаялі.

– Цяпер дом з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а ягонае "незвычайнае акно" лічыцца адным з самых прыгожых вокнаў у стылі мадэрн у горадзе. *


Але Грак, не даслухаўшы, замахал крыламi:

– Дзякуй, вельмi цiкава! Але расскажыце лепей пра атынкаваныя дамы.

– Ну, ёсць нашыя жоўта-белыя, у Асмалоўцы, – задумалася Сiнiчка. – Цi, напрыклад, Дом з русалкамi – побач з iм жыла мая матуля...

– Дом з русалкамi? – ажывiўся Грак. – Хто такiя русалкi?

– Людзi з хвастамi. Але не бойся, яны не сапраўдныя – усяго толькi ляпнiна на сцяне.

– Але ж гэта дзiўна – дом з хвастатымi людзьмi!

– Так, бадай што, дзiўна...

– Тады я мушу ляцець туды!

Грак удакладнiў месца i насiлу адарваўся ад зямлi. 


Дзіўны домWhere stories live. Discover now