Abducet praedam, qui accurrit pri¹
Вераніка была дома і мучыла свой раяль, спрабуючы скласці хоць адну старонку. Нічога не прыходзіла ў галаву, не было нават ніякага натхнення. Кінуўшы гэтыя пакуты, яна ўстала з-за раяля. Пляснуўшы вечкам інструмента, дзяўчына зачыкільгала ў іншы пакой. Гэта не першы раз, калі Вераніка не магла нічога злажыць. Часта ў яе такое здаралася, і творчы крызіс яна перажывала лёгка. Але нешта ў гэты раз крызіс доўжыўся даўжэй, чым звычайна. Ужо амаль тры месяцы прайшло, а Вераніка не напісала ні радкі! Трэба нешта рабіць. Трэба абавязкова адпачыць!
Заварыўшы сабе кавы, Вераніка запаліла цыгарэту. Яна павольна выдыхала дым, глядзела ў акно. А за акном быў пачатак лета. Дзеці радасна смяяліся, бегалі і гулялі. Іх смех не сціхаў ні на хвіліну. Сочачы за гэтым усім, Вераніка мімаволі захацела таксама гарэзаваць. Да дому яе падышоў паштальён. Звычайна ён прыносіць нейкія газеты, якія можна выкарыстоўваць для распальвання печы. Яны выдатна гараць. Вераніка выйшла на ганак.
- Добры дзень, Вераніка, Вам ліст, - паведаміў паштальён. Гэта здзівіла Вераніку. Звычайна ёй ніхто не піша. Яна забрала ліст і хутка адкрыла яго.
Тое, што было напісана там, зрынула дзяўчыну ў шок.
"Спяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ... Чакаем вас у горадзе Y 16 ліпеня ў 12:00 па адрасе вуліца Леніна, дом 9б."
З аднаго боку стала шкада Юрыя Васільевіча, а з іншай: ці гэта не шанец развеяцца і адпачыць у іншым горадзе? Дакурыўшы цыгарэту, Вераніка пачала збіраць рэчы. Даехаць да горада нічога не каштавала - ён знаходзіўся побач. Больш за ўсё цікавіла адно: хто яе кліча туды?
Юры Васільевіч быў багатым чалавекам. Меў вялізны катэдж, дом за мяжой і дзве кватэры ў Вільні. Ён быў, як і Вераніка, кампазітарам. Калісьці вучыў дзяўчыну. З таго часу яны і пасябравалі. Чалавекам Юрый Васільевіч быў вельмі разнастайным. Ён быў папулярны сярод дам усіх узростаў, умеў лёгка весці дыялог і меў вялізную харызму. Вераніку той падтрымліваў заўсёды і быў амаль як бацька. Таму страта гэта вялізная.
Было цікава, хто яшчэ прыедзе. Дзяцей і жонкі ў Юрыя Васільевіча не было, была сястра. Магчыма, яна таксама прыбудзе. Але ці ёсць яшчэ прэтэндэнты на спадчыну?
Праз тры дні Вераніка была ўжо на вакзале і чакала цягнік. Паездкі па краіне заўсёды падабаліся ёй. Яны дапамагалі знайсці натхненне, змяніць абстаноўку, расслабіцца.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...