Прайшло тры дні. Сітуацыя ў доме Юрыя Васільевіча ніяк не змянілася. Штосьці паранармальнае адбывалася у доме. І адносіны таксама мяняліся.
Ніколь усё больш спрачалася з маці, тая лаяла і крычала на дачку, у выніку ў жанчыны пачынала балець сэрца, а дзяўчына бегла ў пакой і плакала. Яна яшчэ не расказвала ні маці, ні каханаму пра сваё становішча. Аб гэтым ведалі толькі яна, Вераніка і Уладзімір.
Міхаіл пад час спрэчак спрабаваў супакоіць мадам Пануры і дамовіцца з ёй, але тая не хацела нават слухаць і адпіхвала яго ў бок. Тады журналіст заступаўся за каханую, але і тут жанчына не спынялася.
Вераніка і Томас стараліся не лезці ў іхнія справы. Яны марылі аб сваім будучым. У канцы лета француза адпраўляюць у Віцебск на паўгода, і дзяўчына вырашыла ехаць з ім. Яна ніколі не была ў Віцебску, хоць яе бацька нарадзіўся там.
Канер гаварыў, што зусім скора паедзе ў Чэхію на вучобу. Там ён павінен правучыцца 2 гады.
Гаворкі ішлі пра ўсё, акрамя самага галоўнага - спадчыны.І вось аднойчы за сняданкам Томас пачаў:
- Ужо амаль сярэдзіна жніўня. Мы, магчыма, усе забыліся, навошта нас тут сабралі. Разумею, шмат чаго адбылося за гэтых два месяцы, але трэба вырашаць: хто што атрымае са спадчыны?
- Гэта вельмі глупае пытанне, - суха адказала Марыя, - бо зразумела, што большая частка павінна адыйсці мне. Я яго родная сястра, і патрабую забраць ўсю спадчыну.
- Прабачце? - абурана спытала Вераніка, - Усю спадчыну Вам?! Гэта несправядліва! Я разумею, Вы яго сястра, але не толькі Вам засталася спадчына. Яе хопіць на кожнага з нас! У Юрыя Васільевіча ёсць дзве, чуеце, дзве кватэры ў Вільні, дом ў Іспаніі і гэты катэдж!
- Вы памятаеце, што у яго яшчэ была яхта ў Чырвоным моры? - нагадаў Уладзімір.
- І яшчэ адзін домік у Карпатах. Я памятаю, як была там у дзяцінстве, - вымавіла Ніколь.
- Бачыце, усіх хопіць! Нават і Дар'і з Андрэем хапіла б, - сказала кампазітар.
- Вы кожную капейку майго брата нябожчыка пералічылі?! - злосна ўсклікнула мадам Пануры.
- Матулечка, супакойся, - пачала Ніколь. - Я лічу, што кожны павінен атрымаць штосьці са спадчыны. Так дзядзька распарадзіўся. Я бы хацела кватэру ў Вільні забраць. Пераедзем жыць туды з Міхасём, так? - яна звярнулася да каханага.
- Калі хочаш, то хай будзе так, - адказаў Гонеў. - Ведаеце, я ўсё роўна збіраўся ў Вільню пераязджаць, бо ў апазіцыі я.
- Ты апазіцыянер?! - здзівілася Марыя. - Як так?!
- Пра гэта потым пагаворым, а зараз нашу размову працягнем, - сказаў Міхал. - А вы на што прэтэндуеце? - звярнуўся ён да Томаса, Веранікі і Уладзіміра.
- Я ні на што прэтэндую, сапраўды, але калі трэба штосьці ўзяць, то я бы ўзяў дом у Карпатах. У мяне маці з Украіны, каля Карпат нарадзілася і жыла доўгі час. Я бы ёй гэты дом аддаў. Яна жанчына старая, без бацькі майго жыве, бо памёр ён. Ёй было б прыемна зноўку на Радзіме жыць, апошнія гады правесці, - няўпэўнена прамовіў Канер.
- Я чалавек Еўрапейскі, хоць толькі нарадзіўся ў Еўропе. Я бы ўзяў дом у Іспаніі. Мы з бацькамі там былі пару разоў. Прыгожая краіна гэта Іспанія, - сказаў Томас.
- Мне яхта не патрэбна, а вось кватэра ў Вільні - гэта справа. Ніхто не ведае, што ў жыцці адбудзецца. Можа, прыйдзецца там жыць, - адказала Вераніка.
- А мне што тады застаецца?! Гэты катэдж пракляты?! Навошта ён мне?! - яшчэ больш раззлавалася мадам Пануры.
- Матулечка, не крыўдуй, але ты ўжо жанчына ў гадах, тым больш, у цябе і так шмат грошаў і маёмасці. Нам, маладым,больш патрэбна спадчына, - спакойна, супакойваючы маці, вымавіла дачка.
- Ты што гаворыш такое?! - пачырванела ад злосьці Марыя.
- Ты ўжо бабулечка, мама!
- Якая я табе бабулечка?!
- Мама, я цяжарная! - нарэшце выгукнула Ніколь.
Марыя змянілася ў твары. Яе вочы пашырыліся, яна ўпала у крэсла і схапілася за сэрца.
Да жанчыны падбег Уладзімір і пачаў прыводзіць яе ў прытомнасць. Калі тая ачуняла, яна паглядзела на дачку і вымавіла:
- Ты мяне сапраўды ў магілу звядзеш. Бязбожная дзяўчына... Заўтра ідзяце ў ЗАГС і ажэніцеся. Сіл маіх не хапае з табой. Ты зрабілася такой непаслухмянай і няўдзячнай.
Выкармі крумкачоў, і яны выклююць табе вочы...
- Мама, паслухай, - хацела штосьці сказаць Ніколь, але маці яе перабіла.
- Не хачу цябе нават і слухаць! Ідзі, каб сёння мае вочы не бачылі цябе!
Дзяўчына заплакала і пабегла ў свой пакой. За ёй панёсся Гонеў, спрабуючы супакоіць.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...