IX

5 1 0
                                    

Увечары вярнуліся Канер і Падольскі.

Прайшло тры дні. Дар'я прыехала з бальніцы. На ўсе пытанні яна адказвала толькі адно: не памятае. Як выявілася, з усіх грошаў балерыны, з усіх упрыгожванняў нічога не было ўкладзена. Выкрадальніка жанчыны не змаглі знайсці.
Аднойчы Гоўман заявіла, што не можа больш заставацца ў гэтым доме. "Мне патрэбен пакой! Які ж тут пакой можа быць, калі мяне выкралі? Я не магу больш тут заставацца, у гэтым дурдоме! Нічога мне не патрэбна са спадчыны! Ні-чо-га! Ні кватэры, ні, тым больш, гэта пракляты чортаў катэдж! Мне гэта не патрэбна! Я нацярпелася ўжо! Шчыра кажучы, Юра ніколі мяне не паважаў! І я упэўнена, што гэта яго душа гуляе тут! Так яму і трэба, гэтаму сяруну і выблядку!" - сказала балерына і пачала збіраць свае рэчы, каб ехаць дадому.
Ніхто не спыняў яе, усе разумелі, што яна сапраўды нацярпелася.
Некаторыя, а калі быць шчырым, мадам Пануры, была толькі рада, што ўжо на аднаго прэтэндэнта на спадчыну зрабілася менш.
Дар'я з'ехала. Як потым даведаўся Андрэй, яна пераехала ў Кішынёў.

Але з тым, што балерына з'ехала, нічога не змянілася. Наадварот, складвалася ўражанне, што нейкія прывіды жывуць у доме. Нешта заўсёды падала, нешта шапецела, былі чутны неікія шэпты, нейкая адская музыка. Станавілася не на жарт страшна. Але ніхто нават не збіраўся з'язджаць. Толькі Андрэю прыйшлося пакінуць і горад, і дом, бо трэба было пачынаць падрыхтоўку да вучэбнага года, потым настаўнік даведаўся, што яго сястра загінула. Тут яго нервы не вытрымалі: увесь гэты стрэс дрэнна сказаўся на здароўі мужчыны і ён таксама з'ехаў, не патрабаваўшы і не забраўшы нават і кавалачак спадчыны. "Сіл маіх больш не хапае! Я не магу рабіць выгляд, што ўсё тут добра! Гэты дом - пастка, у якую трапіліся ўсе мы. Штосьці здарыцца з кожным з нас, я бачу гэта! Я не хачу, каб мяне пыталіся забіць. Мне ніколі не была патрэбная гэтая спадчына, каб яе халера! Сябры, я таксама з'яжджаю адсюль!" - заявіў Андрэй і з'ехаў.

Наступіў жнівень. Стаялі самыя гарачыя дні. Надвор'е было прыемным, але настрой - не. Ніколь і Міхаіл усё часцей вялі размову пра вяселле, што рабіла Марыю задаволенай. Аднак Вераніка заўважала, што Ніколь страчвала свой звонкі смех, у вачах была задуменнасць, якой ніколі не было. Дзяўчына падоўгу глядзела ў ваду, калі прыходзіла да маста, і аб чымсьці думала.
Аднойчы Вераніка не вытрымала і вырашыла пагаманіць з Ніколь.
- Ніколь, ты выглядаеш турботна і сумна, - пачала кампазітар, - штосьці з табой яўна не так. Але што?
- Усё добра, Вераніка. Не трэба хвалявацца, - адказала дзяўчына.
- Я бачу, што штосьці не так. Што, Ніколь?
Спачатку тая не хацела расказваць, але не было с кім падзяліцца сваімі думкамі, і Ніколь пачала:
- Ведаеш, Вераніка, я даведалася, што цяжарная ад Міхаіла...
- Што?! - здзівілася Вераніка. - Ты яшчэ зусім маладая! Табе толькі 23! А маці ці сам Гонеў ведаюць?
- Не, я не хачу ім расказваць пакуль што. На самой справе, я пачала адчуваць, што Мішэль больш не кахае мяне...
- Чаму?
- Я не ведаю! Я зусім заблыталася ў жыцці! Я кахаю яго, а ён... Ён перастаў так ласкава да мяне адносіцца, перастаў цалаваць, стаў нейкім маўчалівым , нудным і задуменным. Не ў такога я закахалася. Я ўжо не ўпэўнена, ці патрэбна мне гэтае вяселле. Але я не магу заставацца адна з дзіцем. Мне патрэбна дапамога.
Вераніка не ведала, што і адказать. Яна паверыць не магла ў словы дзяўчыны. Гэта толькі за два месяцы такое! Што будзе далей?
- Ведаеш, Ніколь, на самой справе, мне не патрэбна спадчына. Усё роўна твая маці забярэ ўсё сабе. Вазьмі кватэру ў Вільні, пераедзь туды жыць, знойдзеш сабе працу там і забудзеш пра гэты кашмар. Я бачу, што маці кіруе табой, а ты хочаш свабоды. Ажаніцеся з Міхаілам і пакіньце сваё мінулае, - у выніку адказала кампазітар.
- Можа, так і зраблю. Дзякуй, Вераніка, за параду.
- Хадзем у дом, ужо вечар надыходзіць.

Аднойчы ўлетку Where stories live. Discover now