II

4 1 0
                                    

Вераніка прыйшла да маста і запаліла цыгарэту. Яна глядзела на ваду, думаючы пра штосьці сваё. Да яе хтосьці падышоў, што вывела з роздумаў дзяўчыну. Яна павярнулася і ўбачыла: да яе падышоў Томас. Француз прыхінуўся да парэнчы маста.
- Вы не будзеце супраць, калі я далучуся да Вас? - спытаў ён.
- Не, я Вам дазваляю, - адказала Вераніка. - Сёння добрае надвор'е, згодны?
- Так, надвор'е сёння радуе. Вы ведаеце, што Вы вельмі прыгожая?
Вераніка ўсміхнулася.
- Дзякуй. Мне падабаюцца Вашы гусарскія вусы, - сказала яна.
- Вы сказалі, што Вы кампазітар. Якую музыку Вы пішаце?
- Класічную. Звычайна я пішу рамансы на вершы маёй сяброўкі. Напісала два балеты і адну оперу.
- Дзіва! Я бы хацеў паслухаць!
- Давайце пяройдзем на 'ты', - прапанавала Вераніка.
- Хай будзе па-твойму. Дзе ты жывеш?
- Я жыву у Слуцку. А ты?
- Прыехаў з Нясвіжа.
Вераніка паглядзела на Томаса. Яе погляд упаў на руку юнака.
- Што у цябе з рукой здарылася? - спытала яна
- Хах, гэта. Гэта здарылася на ваенных вучэннях. Мой таварыш страляў, і так атрымалася, што ён неяк папаў мне ў руку. Мяне паслалі на адпачынак. Вось цяпер буду тут адпачываць. - адказаў Томас.
- Можа, прагуляемся? - прапанавала дзяўчына.
Вераніка і Томас пайшлі уздоўж маста.
- Я бачу: ты кульгаеш? Чаму? - сказаў француз
- Дзесяць гадоў назад мяне збіла машына. Усё абышлося без крыві, але толькі мая нага пацярпела. Цяпер я кульгаю. - адказала Вераніка.

Яны спусціліся к рацэ. Вераніку ўразіў Томас. З ім была прыемна мець зносіны. Манера зносін і паводзін супакойвала і зачароўвала. Гэты француз спадабаўся дзяўчыне як чалавек і суразмоўца.

- Знойдзеш цыгарэту для мяне? - спытаў Томас
- Бяры, - адказала Вераніка і дастала з кішэні цыгарэту. Томас забраў яе і запаліў.
Яны марудна гулялі ўздоўж берага ракі.
- Скажы, Вераніка, хто твая сяброўка, на вершы якой ты пішаш рамансы? - спытаў француз
- Яе завуць Наіна. Яна пісьменніца, піша кнігі і вершы. Жыве каля Нарачы. Часцей за ўсё яе вершы пра каханне і сумныя. Гэта звязана з тым, што яе каханая памерла прама ў яе на вачах. Наіна паклялася сабе не кахаць больш нікога, бо заўсёды будзе дакладная толькі адной - сваёй даражэнькай Караліне. Некаторыя лічаць, што мы закаханыя, але гэта зусім не так. Для мяне Наіна толькі сяброўка, я для яе - малодшая сястра. Трэба будзе напісаць ёй ліст і расказаць пра нашу сітуацыю. - сказала Вераніка.
- У мяне таксама памёр дарагі мне чалавек. Майго лепшага сябра забілі тры гады назад. Ён быў маім адзіным сябрам. Усё магло быць інакш, калі б ён быў крыху асцярожней і разважлівей... У майго сябра быў запал да азартных гульняў. Ён мог гадзінамі гуляць і гуляць, прайграючы пры гэтым усё. Аднойчы нас адправілі ў Боснію. Там у гатэлі ён упершыню выйграў. Серб, з якім Аляксей гуляў, прыйшоў у лютасць. Уначы ён прабраўся нумар майго сябра і забіў яго. Раніцай гэтага серба не было ў горадзе. Ён уцёк. А ўсё магло б абысціся! - расказаў Томас.
- Прымі мае спачуванні, - прашаптала дзяўчына.
І яна, і француз дакурылі цыгарэты і выкінулі іх кудысьці ў траву.
Затым яны вярнуліся дадому. Там ужо ўсе вячэралі.
- Вось вы дзе! - усклікнуў Уладзімір, - Вы спазніліся на вячэру.
- Прабачце, - сказаў Томас.
Ён сеў побач з Дар'яй, да яго далучылася і Вераніка.
Балерына паглядзела сваімі чорнымі вачыма на іх, фыркнула і паправіла свае белыя валасы.
- Чаму так пахне палёным? - спытала Ніколь.
- Прабачце, мы з Веранікай курылі, - сказаў Томас.
- Каб маладая дзяўчына курыла?! Гэта свінства! - усклікнула Марыя.
- Madame Пануры, не трэба так выказвацца, - папрасіў француз.
- А я згодна з Марыяй. Гэта непрыемна, - сказала Дар'я.
- Дарагія жанчыны, давайце не будзем спрачацца ў першы дзень нашага знаёмства, - паспрабаваў супакоіць усіх Уладзімір, - У кожнага з нас яшчэ будзе час і паспрачацца, і памірыцца.
Лекар устаў за стала. Ён пакланіўся ўсім і выдаліўся.
За ім выйшаў і Падольскі.
- Міхаіл, раскажыце, калі ласка, пра журналістыку, - папрасіла Ніколь. - Ці праўду вы пішаце ў газетах?
- Я абавязкова раскажу Вам, прыгажуня, усё, пра што захаціце даведацца. Але толькі пасля вячэры, добра? Падыдзіце да мяне ў пакой у дзевяць гадзін, гэта значыць праз гадзіну, добра? - сказаў журналіст.
- Канешне! Канешне падыйду! - усклікнула Ніколь.
Маці зірнула на яе з шокам і пагардай. Сама Ніколь не заўважыла гэтага.
Пасля вячэры ўсе разыйшліся па пакоях. Вераніка вырашыла напісаць ліст Наіне.
"Дарагая Наіна,
Не певерыш, але гэта так. Мой таварыш і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр. Мяне пазвалі на пахаванне ў горад Y. Там мяне папрасілі застацца. Аказалася, што ён пакінуў завяшчанне, дзе мне і яшчэ семярым людзям пакінуў свой дом. Мы павінны вырашыць, каму дастанецца спадчыну. Але мінус у тым, што мы ўсе мусім пражыць у гэтым горадзе ўсё лета, гэта значыць 3 месяцы. Я ўжо пазнаёмілася са ўсімі. Я сустрэла Ніколь і яе невыносную матулю. Пазнаёмілася з Томасам - аруселым французам і лекарам Уладзімірам. Яны самыя адэкватныя з усіх. Астатнія... Я не ведаю, як пражыву з імі ўвесь гэты час.
У мяне зусім няма натхнення, таму я шукаю яго тут. Можа, адправіш некалькі сваіх вершаў?
Раскажы, як у цябе справы. Ці ёсць у цябе натхненне?
Усяго найлепшага,
Твая Вераніка"
Напісаўшы ліст, яна вырашыла легчы спаць.

Аднойчы ўлетку Where stories live. Discover now