Усю ноч ніхто не спаў.
Хутка прыехала міліцыя. Яны пачалі шукаць Дар'ю. Гэта была самая неспакойная ноч за ўсе амаль два месяцы тут, у доме Юрыя Васільевіча.Уладзімір даглядаў мадам Пануры, бо тая адчувала сябе дрэнна: у яе балела сэрца, яна сталася бледнай, дыханне яе слабела, сама была кволай і нягеглай. Да раніцы Марыя ачуняла. Міліцыя знайшла зніклую. Гоўман была без прытомнасці, аслаблена. Адзенне яе патрапала, твар быў у гразі, калені разбіты.
- Гасподзь высокі! - спуджана ўсклікнуў лекар. - Яе трэба ў бальніцу везці! Хутчэй! Хто-небудзь паедзе са мной!
- Я паеду! - выклікаўся Андрэй.
- Мы застанемся тут. Але вы патэлефануйце потым, - адказаў Томас.
- Дзе вы адшукалі яе? - спытала Вераніка
- Каля другога берага ракі. Яе ногі былі ў вадзе, а астатняе цела на беразе, - адказаў міліцыянер. - Сама па сабе яна туды не магла пайсці. Яе хтосьці выкраў. Але хто? Дзе вы былі да таго, як яна знікла?
- Мы ўсе былі ў сваіх пакоях, - адказала Ніколь.
- Можа, у яе былі ворагі, які маглі яе выкрасці?
- Не ведаем, - падаў плячыма Гонеў .
- Можа, гэта хто з вас быў?
- Ніхто бы з нас не паспеў выканаць гэта ўсё, бо, калі раздаўся крык Дар'і, мы ўсе разам, амаль адначасова, выбеглі з пакояў, - сказаў Томас.Зазваніў тэлефон. Гэта быў Уладзімір. Яны прывезлі жанчыну ў бальніцу.
- Калі яна ачуняе, мы спытаем, што здарылася, і патэлефануем вам яшчэ раз, - вымавіў лекар і паклаў трубку.Праз некалькі гадзін тэлефон зноўку зазваніў. Гэта, вядома, быў Уладзімір.
- Што з ёй? - хвалюючыся, спытала Ніколь.
- Яна нічога не памятае.... Гэта амнезія... Дар'я не памятае, дзе была ноччу, хто яе выкраў і іншае... - скрушна ўздыхнуў Канер.
- Ёсць магчымасць, што яна потым усё ўспомніць? - з надзеяй і турботай спытаў Томас.
- Ёсць.
- А калі вы вернецеся?
- Увечары.
- Будзем чакаць!Лекар паклаў трубку. Міхаіл пачаў мераць пакой крокамі, паціраючы падбародак. Томас задуменна глядзеў у пол, круціў вусы. Ніколь устала з канапы і паднялася на другі паверх. Праз некалькі хвілін яна паклікала сяброў.
- Хадзіце да мяне! Я ў пакоі Дар'і! Вы павінны гэта убачыць!
Усе, акрамя маці дзяўчыны, хутка падняліся да Ніколь.
У пакоі было так: ложак засланы, на ім ніхто нават не спаў; шуфляды адкрыты, адзенне раскідана, хтосьці штосьці шукаў; на самім ложку ляжала запіска. Там нейкім незразумелым почыркам на лацінскай мове было напісана:
"Ab altero expectes, alteri quod feceris"¹
- Як гэта перакладаецца? - спытала Ніколь
- Чакай ад іншага таго, што ты зрабіў яму сам, - адказаў Гонеў. - Лічу я, што наша прыма-балерына камусьці спаганіла жыццё. Хто бы мог падумаць?
- Я магла бы. Яна яшчэ тая прыблуда. Ніколі не заўважалі? - вымавіла Вераніка. - Хто яе ведае? Можа, на грошы каго-небудзь кінула?
- Паглядзіце на гэты бардак! Хтосьці, вядома, шукаў нешта! - звярнуў увагу сяброў Томас. - Можа, яе абакралі?- У меня ёсць прапанова: нейкі нядобразычлівец залез у пакой, - пачала кампазітар і кіўнула галавой на адчыненае вакно, - потым пачаў шукаць, напрыклад, грошы ці нейкае ўпрыгожванне з дыяментамі. Ён спадзяваўся ўкрасці і пакінуць гэтую запіску. Але Дар'я ўвайшла ў пакой, спужалася, ускрыкнула, недобразычлівец выкраў яе, выпрыгнуў з пакоя і збег.
- Гучыць праўдападобна, - згадзіўся Міхаіл.
- Калі гэта так, то застаецца адно пытанне: хто гэта быў? - сказаў Томас.
- Чаму міліцыя нам не дапаможа?! - усклікнула Ніколь. - Яны хоць штосьці зрабіць добра могуць? Толькі знайшлі яе і ўсё на гэтым? А як жа расследаванне? Галоўнае, калі памёр хтосьці багаты, як мой дзядзька, якому было гадоў ужо добра, то гэта мы будзем даследаваць (хоць памерці ён мог з-за звычайнага інсульту, бо нясумна жыў). А калі жанчыну крадуць з дома і шукаюць усю ноч, то нам гэта не трэба, не, нам грошаў за яе не плацілі!
Ніколь была раз'юшана. Яна са злосцю хадзіла па пакою.
- Хадземце на ніз, - сказаў Томас, - можа, Уладзімір званіў яшчэ раз.
Усе вярнуліся на першы паверх.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...