Праз некалькі гадзін прыехаў арганізатар Алоўнікаў. Усе сабраліся ў галоўнай зале і ўважліва слухалі яго.
- Следчыя даведаліся прычыну смерці Юрыя Васільевіча! Як аказалася, ён быў атручаны і даволі моцным ядам - кантарыдзінам.
- Што гэта? - здзівіўся Падольскі
- Гэта моцны яд. Ён выклікае жудасныя пабочныя эфекты пры трапленні ў страўнік і на скуру. - адказаў Канер і пакруціў галавой. - Дрэнна... Вельмі дрэнна...
- Як жа так?! - ахнула Ніколь і схапілася за сэрца. - Божачкі!
- Але хто гэта быў? - працягнуў Томас
- Мы не ведаем. - адказаў арганізатар. - Але я абяцаю, што абавязкова раскажу вам, калі будуць вядомыя яшчэ навіны пра гэтую справу. А зараз я вымушаны пакінуць вас. Да пабачэння!Арганізатар Алоўнікаў выйшаў з дома.
- Гэта дрэнна.... Вельмі дрэнна... - працягнуў лекар
- Навошта нам трэба думаць пра гэта? - пачаў Міхаіл, - Для гэтага ёсць следчыя і Алоўнікаў. Мы павінны адпачываць і вырашыць, каму атыйдзе спадчына. Ніколь хацела арганізаваць карнавал? Давайце арганізуем!
- Ура! - усклікнула НікольТомас і Вераніка пераглянуліся. Нешта не так было ў словах Міхаіла.
- Свята займе шмат часу для падрыхтоўкі. Нам трэба будзе упрыгожыць залу, запрасіць гасцей, прыгатаваць ежу, прыдумаць забавы і многае іншае! Гэта будзе доўга! - сказаў Андрэй
- Можам запрасіць аркестр! - прапанавала Вераніка. - Калі ў нас будзе свята ў стылі першай паловы 20 стагоддзя, то я падбяру музыку.
- Выдатная ідэя! - усклікнула Ніколь. - Я вырашыла: мы абавязаны правесці свята! Прымеркавана яно будзе... Дню незалежнасці! Уладкуем свята трэцяга ліпеня!
- Тады мы павінны пісаць запрашэнні гасцям. Можна запрашаць каго заўгодна? - спытала Дар'я
- Запрашайце амаль усіх сваіх сяброў! - усклікнула Ніколь
- Гуляць дык гуляць! - вырашыў Падольскі.
Вераніка і Томас падняліся наверх у сваі пакоі.
- Каго запросіш? - спытала Вераніка
- Некалькі таварышчаў і брата, - адказаў француз
- Ты не расказваў, што у цябе ёсць брат, - здзівілася дзяўчына.
- Ён малодшы за мяне на восем гадоў. Яму дзевятнаццаць. Яго завуць
Нікаля. Я не бачыў яго ўжо пяць гадоў! - сказаў Томас, - А ты каго?
- Сваю сяброўку Наіну. Можа быць, і іншую сяброўку - Айну.
- Айна? - здзівіўся Томас
- Яна прыехала з Афрыкі на вучобу. У мяне няма больш знаёмых, хто мог бы за месяц напісаць два балеты паралельна. Яе музыка непаўторная! Айна прытрымлівацца традыцыям сваёй краіны, часта выкарыстоўвае афрыканскія матывы ў сябе ў сачыненнях. У аснову сюжэту аднаго балета яна ўзяла міф аб Хубэане. Я яго не ведаю цалкам, але ўпэўнена, што Айна раскажа пра традыцыі Зімбабвэ, калі папрасіць.
- Цікава, - працягнуў француз.
Вераніка зайшла ў свой пакой. Яна пачала пісаць ліст сяброўкам.
" Дарагая Наіна,
Я хачу запрасіць цябе на свята, якое мы будзем праводзіць трэцяга ліпеня. Яно будзе ў стылі першай паловы дваццатага стагоддзя, таму, я лічу, табе не будзе цяжка знайсці патрэбнае адзенне. Я буду вельмі чакаць цябе. Пазнаёмлю з Томасам. Таксама я хачу запрасіць Айну. Памятаеш яе? Я ўпэўнена, што табе спадабаецца. Я ведаю: ты не любіш такое, але ўсё-такі, калі атрымаецца, то прыедзь да мяне. Я так даўно цябе не бачыла! Адным словам, чакаю цябе, спадарыня Наіна. Ха-ха-ха!
Твая Вераніка „
Ліст пісьменніце яна адправіла і пачала пісаць ліст Айне.
" Айна,
Я запрашаю цябе у горад Y на свята. Ты ведаеш, што здарылася, так? Калі не, я ўсё раскажу, калі мы сустрэнемся. Свята будзе ў стылі першай паловы дваццатага стагоддзя. Спадзяюся, што ты знойдзеш патрэбнае адзенне. Ах, Айна! Я столькі ўсяго хачу табе расказаць! Я закахалася ў француза, які праехаў сюды таксама. Мы пачалі сустракацца з ім! Ён даў мне натхненне, якога не было на працягу доўгага часу! Я запрасіла Наіну, таму веру, што ні ёй, ні табе сумна не будзе. Я пазнаёмлю вас з маімі новымі знаёмымі. Ёсць тут адзін лекар, я упэўнена: ён табе спадабаецца. Калі ласка, адкажы на мой ліст. Свята будзе трэцяга ліпеня. Я павінна ведаць, чакаць цябе ці не.
Шчыра твая Вераніка „
Закончыўшы з лістам, дзяўчына вырашыла выйсці на задні двор. Там было ціха і спакойна.
На заднім двары сядзеў Уладзімір. Ён штосьці ўважліва чытаў.
- Уладзімір! - паклікала лекара Вераніка.
Ён адарваўся ад кнігі і ўсміхнуўся.
- Вераніка! Ты ўжо напісала сябрам?
- Так. Я запрасіла толькі дзве сяброўкі. Спадзяюся што яны прыедуць. А ты каго запрасіў?
- Нікога. Я не ведаю, каму з маіх сяброў спадабалася б гэта свята. Да і сяброў у мяне не вельмі шмат.
Яны яшчэ трохі пагаманілі. Вераніка здзівілася: як можна быць такім разумным? Яна захапілася лекарам. Такога разумнага чалавека рэдка знойдзеш.Увечары Вераніка сядзела ў сябе на балконе, калі Томас зайшоў у яе пакой.
- У мяне нават не было часу з табой сёння пагаманіць. Ты не пакрыўдзілася? - спытаў ён і пацалаваў яе ў руку.
- Не, усё добра. - усміхнулася Вераніка, - Я зразумела, што не хачу болей гэтага свята.
- Чаму?
- Будзе шмат людзей, якіх я не ведаю. Мне будзе сумна.
- Не звяртай на іх увагі.Вераніка закурыла цыгарэту і яшчэ адну дала Томасу.
- Сёння вечар прыгожы, - заўважыла дзяўчына.
Сонца пунсовым святлом залівала ўсё: далёкі лес, ускраіны горада, буйную раку. Такі пейзаж уражваў.
Марудна наступала ноч. На небе з'яўляліся першыя зоркі. Недзе ў лесе крычала сава.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...