Прайшло некалькі дзён. Усё было спакойна. Нічога цікавага не здаралася, нават сумнавата становіцца.
Усе вячэралі разам, размаўлялі і жартавалі. Пасля вячэры яны разышліся па сваіх пакоях. Вераніка і Томас сядзелі на балконе ў пакоі француза.
- Прайшла ўжо палова лета, а мы так і вырашылі, каму адыдзе спадчына. - сказаў Томас
- Мне не патрэбна нічога. Хай Марыя або Дар'я бяруць. Я ўпэўнена, што яны і так будуць усімі сіламі настойваць на тым, што яна павінна дастацца ім.
- Але кватэры ў Вільні гучыць прывабна, - заўважыў юнак
- Калі я тую Вільню паеду? Ты, можа, і паедзеш туды з-за працы, а мне там рабіць няма чаго.
- Можа, разам туды з'ездзім? - прапанаваў француз. Яго вочы загарэліся ідэяй, ён паглядзеў на Вераніку. - Толькі ты ды я! Хоць бы на тыдзень!
- Можа і з'ездзім, - працягнула дзяўчына. - Можна я ў цябе застануся?
- Канешне! Заставайся! Ведаеш, ужо і спаць трэба лажыцца.
Вераніка ўсміхнулася.
Крыху пачынаў ісці дождж. У сярэдзіне ночы ён ужо быў праліўным. Вецер хістаў дрэвы, тыя білі ў акно сваімі галінкамі, цяжкімі і мокрымі ад дажджу. Томасу спалося дрэнна.
- Вераніка, - ціха паклікаў ён каханую
- Што табе патрэбна? - сонна прамармытала тая
- Мне не спіцца. Штосьці хвалюе мяне, але не ведаю што.Раптам пачуўся рэзкі і пранізлівы жаночы крык. Вераніка хутка прачнулася. Яны с Томасам пераглянуліся. Напружанне і страх закаваў іх. Пачуліся крокі за дзвярыма.
Вераніка закульгала да дзвярэй і прыадчыніла яе. Там спалоханыя насіліся Падольскі і Канер. Томас падыйшоў да дзвярэй таксама.
- Што здарылася? - нервова спытаў Томас
- Вы чулі крык? - пацікавіўся Андрэй
- Канешне чулі! Яго ўся акруга чула! - усклікнула Вераніка.
Вышлі з пакояў і астатнія, акрамя балерыны.
- Дзе Дар'я? - спалохана спытала Ніколь і схапілася за сэрца
- Яе няма ў пакоі! - адказаў лекар
- Можа, гэта быў яе крык? - прапанаваў француз
- Трэба яе шукаць. Тэрмінова. - вырашыў Міхаіл.
Пошукі жанчыны пачаліся. Яны шукалі ў доме амаль дзве гадзіны, але балерыны нідзе не было.
- Трэба шукаць на вуліцы. Яе хтосьці забраў, бо сама гэта жанчына ніколі ў такое надвор'е не выйшла б на вуліцу. - разважаў Томас. Яго погляд стаў больш сур'ёзны, бровы нахмурыліся. Ён сядзеў, склаўшы рукі ў замак, тады пракручваючы вусы. - Уладзімір, Андрэй, - звярнуўся Томас да мужчын, - Нам прыйдзецца зараз пайсці на вуліцу.
- У такое надвор'е? У піжамах? - запярэчыў Андрэй
- Пачакайце хвіліну, я зараз прыйду. - адказаў француз і хутка пабег на другі паверх.
Праз хвіліну ён вярнуўся з пісталетамі ў руках.
- Міхаіл, застанешся тут з жанчынамі, а мы пойдзем на пошукі, - француз даў Канеру і Падольскаму пісталеты, адзін заставіў сабе. - Нікуды не выходзьце, сядзіце ўсё тут і чакайце. Хадзем.
Ён накінуў шынель, і мужчыны выйшлі на вуліцу.
Вераніка вельмі напружылася. Уся сітуацыя здавалася такой дзіўнай і страшнай. Што магло здарыцца з Дар'яй? Хтосьці яе выкраў? Але хто? Як? Навошта? Што з ёй зараз? Дзе яна? Ці жывая?
Усё цела дрыжалі ад хвалявання і трывогі. Няхай гэта будзе толькі жудасны сон!
У Марыі кружылася галава, а Ніколь пабялела ад жаху. Так сядзелі яны каля дзьвюх гадзін, пакуль у дом не выйшлі мужчыны, усё мокрыя ад дажджу.
- Ну што?! - дрыготкім голасам спытала Ніколь.
- Томас! Якія навіны? - напружана і сур'ёзна, але са страхам усклікнула кампазітар.
Мадам Пануры ляжала ў паўнепрытомным стане. Гэта заўважыў доктар і таму рынуўся да яе.
- Мы не знайшлі яе, - цяжка, стомлена, з прыкрасцю і пустэчай у голасе адказаў Томас.
Гэта канец! Яна знікла!
- Трэба званіць у міліцыю! - усклікнуў Міхаіл і нават устаў на ногі. - Зараз трэба! Дзе тэлефон?
Ён падбег да тэлефона і набраў нумар.
Праз паўгадзіны прыехала міліцыя. Даведаўшыся пра ўсю інфармацыю, якая ім трэба была, яны пачалі пошукі.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...