Томас і Вераніка ўвайшлі ў пакой дзяўчыны.
- Ты ведала пра становішча Ніколь? - спытаў француз.
- Так.
- А чаму не сказала?
- Гэта быў сакрэт. Я не хацела гаварыць.
- Што думаеш пра мадам Пануры?
- Нікому такой маці не пажадаю. Мне сапраўды шкада Ніколь. Я хвалююся. Баюся, што яна што-небудзь зробіць з сабой.
- Ты маеш на ўвазе... самазабойства? Так? - асцярожна спытаў Дэмарэ.
- Так. Яна ўсё часцей пачала хадзіць да маста. Баюся, што аднойчы яна не вернецца...
- А ты калі-небудзь думала пра смерць?
Вераніка задуменна паглядзела на каханага. У яго вачах былі страх, напружанасць.
- Не, ніколі. Я не бачу сэнсу думаць пра гэта, калі я яшчэ не ўсё зрабіла ў жыцці. Пра смерць трэба думаць у старасці. А ты?
- Думаў... Думаў і пра самазабойства, і пра смерць, і пра жыццё... Складаныя гэтыя думкі. Не хачу думаць, але выкінуць з галавы няма як.
- Ты спрабаваў забіць сябе?..
- Спрабаваў. Гэта было гадоў шэсць назад. Тады сябр мой памёр, памятаеш, я расказваў. Тады жыццё страціла сэнс. Але я, як бачыш, перажыў гэта, зараз са мной усё добра, - адказаў Томас.
Вераніка засмаліла цыгарэту, дала адну хлопцу. Але не паспелі яны добра пакурыць, бо пачулі немы крык. Выбеглі на калідор. З пакоя выйшаў лекар.
- Што здарылася? - спытала Вераніка, хвалюючыся.
- Не ведаю, але яўна штосьці страшнае, - адказаў Канер.
Утраіх спусціліся на першы паверх і ўбачылі: на канапе ляжыць непрытомная Марыя, на каленях перад ёй галасіць Ніколь, а побач стаіць разгублены і адчайны Гонеў.
Уладзімір падбег да жанчыны і схапіўся за галаву.
- Што? Што такое?! - не вытрымала Вераніка.
- Яна... памёрла... - з цяжкасцю вымавіў лекар.
Страх ахапіў усіх. Ніхто не чакаў такога павароту падзей. Усё ж такі, смерць прыйшла ў хату. С цяжкасьцю верылася, але гэта была праўда. Самая горкая і страшная праўда.
Памёр Юрый Васільевіч Жаклеў, цяпер з ім на небе яго сястра - Марыя Васільеўна Пануры (Жаклева).
Бедная Ніколь! Дзяўчына рвала валасы на сваёй галаве, выплакала ўсе слёзы. Яна галасіла і галасіла, вініла ў тым, што здарылася сябе і толькі сябе. Няма таго, хто б супакоіл яе гаротную душу, хто б зразумеў яе страту і становішча. Няма.
Толькі Гасподзь можа прытуліць гэтую дзяўчыну да сябе і паклапаціцца аб ёй.
Можа, знойдзе яна спакой толькі ў адным.Прайшло тры дні. Вераніка не магла глядзець на Ніколь. Яна схуднела, збялела. Вочы былі чырвоныя ад слёзаў. Яна ні з кім не размаўляла. Толькі сядзела ў сваім пакоі і плакала альбо выходзіла на вуліцу, глядзела на сонейка, потым у старану маста, уздыхала, лажылася на траву і спала так.
Кампазітар хацела і спрабавала наладзіць сувязь з ёй, але дзяўчына ні гаворыла ні слова, быццам знямела.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...