IV

7 1 0
                                    

Стаяў цёплы вечар. Вецер прыемна дзьмуў у твар, развяваючы валасы. Сонца садзілася, з-за чаго рака была афарбавана ў ярка-чырвоны, амаль пунсовы, колер. Вераніка глядзела удалячынь. Яна разважала пра многае, асабліва пра Томаса. Сёння яму павінны зняць павязку з рукі. Потым ён прыйдзе сюды, на мост, да Веранікі. Яна планавала прызнацца яму ў каханні. Можа, нават і пацалаваць.
Раптам нехта заплюшчыў яе вочы далонямі. Гэта здзівіла дзяўчыну, але яна зразумела, хто гэта быў.
- Томас... - сказала яна.
- Вераніка, паглядзі! - ён паказаў свае рукі, - Быццам нічога і не было!
- Ты больш не калека, - усміхнулася Вераніка.
Томас прыхінуўся да парэнчы маста.
- Хутка сёння нешта сонца села, - заўважыў ён.
- Так, хутка месяц з'явіцца, - пагадзілася Вераніка
- Вераніка, ты калі-небудзь думала пра наша жыццё? - спытаў Томас.
- Думаю. Кожную ноч. Пра наша жыццё можна гаварыць і думаць бясконца.
- А без чаго ты не можаш жыць? Ці ёсць нешта?
- Я не магу жыць без музыкі. Гэта маё жыццё і сэрца. Калі не стане музыкі, не стане мяне, - адказала Вераніка. Яна паглядзела на Томаса.
- А ты без чаго не можаш? - спытала Вераніка.
- Я не магу жыць без кахання. - сказаў француз. Ён памаўчаў, потым спытаў: - Вераніка, ці магу я сказаць табе нешта?
- Канешне.
Томас пасунуўся бліжэй. Ён паглядзеў сваімі яснымі вачыма ў вочы Веранікі і сказаў:
- Вераніка, я закахаўся ў цябе толькі з моманту нашай сустрэчы. Ты напоўніла маё сэрца цяплом. Я не магу спаць па начах, думаючы пра цябе. Мне трэба ведаць адказ. Вераніка, ты мяне кахаеш?
- Я? Ці кахаю я цябе? - са здзіўленнем спытала Вераніка. Яна прыціснулася да грудзей Томаса, - Я не магу жыць без цябе, - прашаптала дзяўчына.
Томас узяў яе за падбародак. Яны зліліся ў гарачым пацалунку. Сэрца Веранікі так трымцела, гатова было выскачыць з грудзей. Яна цалавала далікатныя вусны Томаса, забываючы пра ўсё.
Томас паглядзеў на каханую:
- Mon chéri¹, - сказаў ён і пацалаваў яе у руку.
- Томас, - працягнула дзяўчына. - Томас, нам трэба ісці дадому.

Калі яны прыйшлі дадому, не спалі толькі Міхаіл з Ніколь. Тыя нешта абмяркоўвалі, Ніколь ціха хіхікала. Мабыць, яны не заўважылі Вераніку і Томаса.
- Мішэль, пойдзем хутчэй да мяне ў пакой, - прашаптала Ніколь. - Можаш не хвалявацца, нас ніхто не пачуе.
Яна хіхікнула і паскакала наверх. За ёй пайшоў і Міхаіл.
Вераніка і Томас таксама падняліся наверх. Яны зайшлі ў пакой Веранікі.
Скінуўшы з сябе адзенне, яны аддаліся страсці. Вераніка цалавала кожны сантыметр падцягнутага, стройнага і мускулістага цела Томас. У сваю чаргу француз далікатна гладзіў дзяўчыну.
- Madame, vous me rendez heureuse ! Continuez, je suis amoureux!² - прастагнаў Томас.

Аднойчы ўлетку Where stories live. Discover now