Час праходзіў хутка. Усе рыхтаваліся да свята. Вераніка выбірала патрэбную музыку, у асноўным гэта былі творы Рахманінава і Пракоф'ева, але яна вырашыла дабавіць і тры сваіх твора. Ніхто нават не здагадаецца, што гэта напісала яна, а не той самы Пракоф'еў. Ніколь, Андрэй і Марыя складалі меню да вечара. Яны прыйшлі да таго, што будзе лепш зладзіць фуршэт ці шведскі стол. Томас і Уладзімір упрыгожвалі залу. Але Міхаіл і Дар'я не займаліся падрыхтоўкай свята. Балерына толькі і гаманіла с сяброўкамі па тэлефоне і выбірала сабе сукенку. А вось Міхаіл сказаў, што ў яго шмат на працы і яму трэба пісаць артыкулы для выдання. Таму ён нават не выходзіў са свайго пакоя.
Вераніка даведалася, што мадам Пануры і Гоўман паклікалі шмат гасцей. Ніколь таксама.
« Гэта свята я ніколі не забуду, гэта сапраўды так » - думала Вераніка.Вось застаўся тыдзень да свята. Трэба было выбраць патрэбнае адзенне. Вераніка не знайшла гэта цяжкім, бо насіла адзенне, крыху падобнае да таго, якое насілі ў першай палове 20 стагоддзя. Тым больш, у катэджы Юрыя Васільевіча было шмат эстэтычнага адзення розных эпох, быццам ён сам пражыў усе.
- Ах, Божачкі! Як я хвалююся! - аднойчы ўсклікнуў Уладзімір, што здзівіла ўсіх. - Ніколі я не быў на падобных мерапрыемствах!
- Не трэба хвалявацца, гэта ж не вайна! - усміхнуўся француз.
- Ужо амаль ноч надыйшла, - заўважыў Падольскі, - хадзем спаць.
- Я згодзен з Андрэем. Заўтра трэба сустракаць гасцей бадзёрымі. - сказаў Міхаіл.
Ён дапамог падняцца на другі паверх Ніколь і яе маці. Тыя усміхаліся. Асабліва падабалася гэта Марыі. Жанчына аж чырванела. Мабыць, зусім хутка Ніколь і Міхаіл ажэняцца.З самага ранку кожны насіўся па дому, як шалёны. Вераніка чакала аркестр. Андрэй і Марыя штосьці буйна абмяркоўвалі наконт фуршэта. Канер на ўсякі выпадак рыхтаваў патрэбныя лекі. Сёння можна было з'ехаць з глузду!
- А калі госці прыязджаюць? - спытаў Уладзімір ужо сёмы раз
- А шостай гадзіне, - адказаў Томас.
- Гасподзь высокі! Я не магу ўжо чакаць! - усклікнула Ніколь
- Ne t'inquiète pas¹, - сказаў французВось ужо настала шостая гадзіна. Госці ўжо крыху збіраліся. Першымі прыехалі сяброўкі Дар'і. Гэта былі багатыя дамы с ярка нафарбаванымі вуснамі, у раскошных для той эпохі ўборах. Яны з лёгкім рогатам убеглі ў хату і пачалі горача вітаць сваю "дарагую Дашулю". Жанчыны былі крыху старэйшыя за самую балерыну, ім было каля сарака.
- Мілая Дашуля! - усклікнула адна з іх, - Выглядаеш цудоўна!
- Дзякуй, Альжбета! - усміхалася Дар'я, папраўляючы свае шэрыя, амаль белыя, раскошныя валасы.
- А хто гэта з табой жыве? - спытала іншая, паказваючы на Падольскага, які ветліва пакланіўся ім.
- Рэгіначка, гэта Андрэй Падольскі - сябар майго Юры. Ён працуе настаўнікам недзе. Калі хочаш, пагамані з ім. Ён мужчына добры, мая харошая, - адказала балерына.
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...