Раніца выдалася цёплая і сонечная. Вераніка адправіла ліст сяброўцы і спусцілася ўніз. Там ужо быў Уладзімір. Лекар сядзеў у крэсле і чытаў газету, папіваючы каву.
- Добрай раніцы, лекар! - сказала дзяўчына
- Ах, добрай раніцы! Я не заўважыў цябе. Як спалося? - спытаў Уладзімір
- Добра. Як справы?
- Нядрэнна. Я чуў, што ў горадзе будуць адкрываць музей, які прысвечаны нашаму Юрыю Васільевічу.
- Гэта цудоўна! - Вераніка прайшла далей па калідоры. Там у зале стаяў раяль.
« Можа, штосьці і атрымаецца скласці... » - падумала дзяўчына.
Яна села за інструмент і пачала працаваць. Спрабавала граць па тэрцыях, затым пераходзіць у кварты. Штосьці, можа, і атрымлівалася, але гэта не чапляла душу кампазітара. Выходзіла сумна і нецікава. Вераніка цяжка ўздыхнула.
Яна пачула знаёмы голас - голас Томаса.
Тады зноў паспрабавала - і некалькі тактаў ёй спадабалася. Потым яшчэ некалькі. І вось ужо была гатова невялічкая п'еса для фартэпіяна.
Ведаючы, што ў Юрыя Васільевіча заўсёды каля працоўнага месца, гэта значыць фартэпіяна ці раяля, ёсць лісты і аловак на выпадкі, калі трэба будзе нешта запісаць, Вераніка з лёгкасцю знайшла патрэбныя рэчы і хутка запісала сваё сачыненне. Яна была задаволена, што хоть нешта ў яе атрымалася скласці.
Дзяўчына пачула крокі ў свой бок. У адлюстраванні інструмента яна заўважыла, што гэта бяжыць раз'юшаная Марыя. За ёй бег Томас і нешта спрабаваў растлумачыць. Але тая яго ня слухала.
- Madame, s'il vous plaît, arrêtez ! Cela ne vous a fait aucun mal! ¹ - крыкнуў Томас.
- Адчапіся! - атмахнулася маці.
Яна падбегла да Веранікі і пачала крычаць на яе:
- Ты бачыла час?! Раніца толькі! А ты тут ужо пілікаць сабралася! Ты ўсіх разбудзіла!
- Я Вас не разумею! Ужо палова адзінаццаці! Усе ўжо прачнуліся! Я нікога не разбудзіла! - сказала Вераніка. - Тым больш, гэта мая прафесія, і я не пілікаю, а ствараю музыку, ствараю чароўнае! Ваш брат займаўся тым жа, што і я!
Дзяўчына рэзка ўстала з-за інструмента і ганарліва выдалілася.
За ёй паплёўся Томас.
- Вераніка, пачакай! - папрасіў француз. - Не слухай ты яе! Твая музыка цудоўная! Я хачу прачынацца пад яе кожны дзень!
- Дзякуй, Томас. Я і не буду слухаць гэту халеру! Каб яна знікла! - адказала Вераніка.
Яны вярнуліся ў галоўны пакой. Там снедалі Андрэй і Міхаіл. Уладзімір да гэтага часу чытаў газету. Дар'і, Ніколь і Марыі не было. Томас і Вераніка пачалі таксама снедаць. Стаяла цішыня, але яе перапыніў звонкі смех Ніколь. Яна хутка спусцілася ўніз, прабегла вакол стала і таксама са смехам пабегла зноў наверх.
- Што з ёй? - здзівіўся Падольскі
- Не ведаю. Яшчэ з учарашняга вечара яна была такой. - адказаў Гонеў
- Калі дурасць у галаве, тады заўсёды весела, - заўважыла Вераніка.
- НІКОЛЬ!!! - пачуўся голас маці
- Вось гэта галасіна... - сказаў Томас
- Ёй толькі ў оперы і спяваць! - усміхнуўся Андрэй
- Яна знясе ўвесь тый тэатр, - адказала Вераніка, - халера старая...
- У цябе сёння дрэнны настрой? - спытаў Уладзімір
- Адгадай, хто спорціў. Падказка, гэтая старая шэльма. - сказала дзяўчына. - Не будзеце супраць, калі я закуру?
- Не, не будзем, - адказаў Міхаіл
У пакой увайшла Дар'я. Яна заўважыла, што Вераніка пачала курыць.
- Дарагая Вераніка, няўжо табе не шкада свой арганізм? Ты ж жанчына! Табе нараджаць яшчэ! - сказала яна
Вераніка закаціла вочы і выйшла з дому. За ёй пайшоў і Томас.
- Як яны мяне ўжо дасталі! - раз'юшана ўсклікнула дзяўчына. - І як я толькі з імі пражыву? Я сыду з розуму сапраўды!
- Не звяртай увагі на іх, - параіў француз. - Дай цыгарэтку, калі ласка
- На, бяры.
Томас запаліў цыгарэту.
- Нам будзе весела тут. Nous ne rêvions que de paix²... - сказаў ён- Скажы, Томас, ты калі-небудзь быў закаханы? - рэзка спытала Вераніка
- Быў. Але моцна кахаў толькі раз.
- Я хто гэта быў?
- Гэта была чароўная дзяўчына. Звалі яе Лора. Мы пазнаёміліся ў школе, тады я і закахаўся. Для яе я быў толькі сябрам, яна для мяне - светам. Яна пачала сустракацца з іншым хлопцам, а я пра яе зусім забыў. Ды і ўспамінаць не хацеў. Толькі потым я зразумеў, што яна далёка не святая, а толькі напышлівая і эгаістычная. Вось так. Я ўжо і забыўся, як кахаць. Не ведаю, калі зноў сустрэну тую самую, што зможа расхваляваць маё сэрца зноў і падарыць тую жвавасць, якая была раней. Але я спадзяюся на гэта... - расказаў Томас.
Вераніка маўчала.
- Я ўпэўнена, што ты абавязкова яе сустрэнеш!
Томас усміхнуўся.Прайшло некалькі тыдняў. Расследаванне да гэтага часу вялося, але нічога пакуль не станавілася вядомым. Адносіны паміж жыхарамі дома былі розныя. Вераніка выдатна размаўляла з Уладзімірам і Томасам, але з больш дарослымі, а гэта з Марыяй і Дар'яй, адносіны былі кепскімі. Пра Андрэя нічога нельга было сказаць. Ён звычайна адпачываў адзін на заднім двары, мала меў зносіны з Веранікай. Але Падольскі мог мець доўгі і бурны дыялог з доктарам. А вось Міхаіл быў злёгку падазроным. Ён паводзіў сябе ціха. Але адно было відаць: Міхаіл сватаецца да Ніколь. Тая гэта прывітала і сама давала намёкі на блізкасць. Яны ўвесь час пачалі праводзіць разам. Ніколь ласкава называла яго Мішэлем. Гэтыя адносіны спачатку не падабаліся Марыі, але Гонеў змог уцерціся ў даверы да гэтай дамы. Цяпер мадам Пануры толькі і кажа аб вяселлі.
А Вераніка з кожным днём, з кожнай гадзінай, праведзенай побач з Томасам, пачынала разумець: яна закахалася ў француза. Дзяўчына думала пра яго і днём, і ноччу. З'явілася натхненне. Яна пачынала пісаць канцэрты. Кожны з іх быў прысвечаны Томасу. І назву яны насілі адну - "Мой француз". Былі яшчэ і п'есы пад назвамі "Mon cher"³ і "Mon amour"⁴ . Але не ведала Вераніка, як прызнацца ў сваіх пачуццях.
Як гэта зрабіць?1) (Франц.) - Мадам, прашу, супакойцеся! Гэта ж не прынесла Вам ніякай шкоды!
2) (франц.) - спакой нам толькі сніўся
3) (франц.) - мой мілы
4) (франц.) - мой каханы
YOU ARE READING
Аднойчы ўлетку
General FictionСпяшаемся паведаміць Вам, шаноўная Вераніка Раеўская, што Ваш даўні знаёмы і настаўнік Юрый Васільевіч Жаклеў памёр пры загадкавых абставінах ...