Ціхі трэск вогнішча гудкім рэхам разносіўся па лесе бамбуку, найтонкае лісце якога ціха шастала, злучаючыся з полымем у нясмелай песні. Недзе ўдалечыні працягвалі цурчэць жывячыя крыніцы, а сонца тым часам няўмольна падымалася ўгару, змяняючы сабой месяц і хаваючы сваім асляпляльным святлом маленькія бубачкі зорак. Усё вакол паступова прачыналася, пачынала шумець і напаўняць нямы лес жыццём.
Лу Чжуцзы, які ладна змарыўся ад сотняў безвыніковых спроб развесці агонь, цяпер мірна сядзеў побач з Іжэнем. Няспрытнае маўчанне павісла між спадарожнікамі, што бязглузда ўтаропіліся ў зямлю, пакуль Чжуцзы не разбурыў яго:
— Ты, пэўна што, галодны, — сарамліва мармытнуў ён, роячыся ў шырокім рукаве сваіх адзенняў, з якога ён неўзабаве выслабаніў два маленькія мяшочкі. Працягнуўшы абодва Іжэню, Лу Чжуцзы ўсміхнуўся і зірнуў на юнака. — Гэта месяцовыя пернікі [1], без іх не абыходзіцца ніводнае Свята Месяца. Лічы, што ты святкуеш яго з невялікім спазненнем.
Іжэн усміхнуўся суразмоўцу ў адказ, потым схапіў адзін са скруткаў і паспешліва расчыніў. Нават не зірнуўшы, ён прагна зжаваў пернік і не пакінуў нават дробкі. Наўрад ці можна было нацешыцца густам ежы ў такім паспеху, аднак Іжэн, яшчэ не да канца разжаваўшы перніка, усё-такі заявіў пра тое, наколькі гэта было смачна.
— Я б еў месяцовыя пернікі ўсё сваё жыццё! — выгукнуў Іжэн, задаволена заплюшчыў вочы і сцёр з пунсовых вуснаў дробкі. — Ты таксама еш, Лу-гэгэ, не аднаму ж мне святкаваць.
— Ёсць адны толькі месяцовыя пернікі шкодна, — не ўтрымаўся ад упікаў Чжуцзы, у гэта ж час уплятаючы частунак нават хутчэй за самаго Іжэня.
— Але гэта куды лепш за тое сёрбава, што я ем на сняданак і абед! — паскардзіўся юнак.
— А што наконт вячэры?
— На вячэру я ем тое ж, што і госці, яны кахаюць карміць мяне з рук, — задаволена пралапатаў Іжэн закручваючы пасму на пальцы і пакрывіўся на Чжуцзы. — Гэгэ, хочаш пакарміць мяне з рук?
Спадарожнік Іжэня раптам закашляўся. Ён пэўны час стукаў па сваіх грудзях у спробе спыніць гэта, пасля чаго холадна працадзіў кароткаея "не".
Напружанае маўчанне зноў вярнулася, аднак у гэты раз яно было яшчэ "гучней". Іжэн ганебна засмяяўся і, калі да шчок раптам прыліла кроў, адвярнуўся ад Чжуцзы, што зрабіў тое ж самае. Раптам немы роў прагучаў з боку гор. Чорнакрылыя лясныя птушкі паспяшаліся ўзняцца ў неба са спалоханымі крыкамі, встрепятнуўшы ападаючае лісце дрэваў.
YOU ARE READING
Песня чырвоных ліхтароў
Historical Fiction"Ці воля гэта лёсу ці толькі ўдалы збег абставін, у гэтым велізарным свеце ўсё ж сустрэліся мы - уладальнік слязы Цзюню і ўтаймавальнік магічнага голасу". З першага года кіравання імператара Фэншы ў Чанхуандзі не было і дня адхлання ад дэманічных сі...
