Глава 10. Шлях да Сіяна: праз снягі і пяскі

19 3 0
                                        

Сказаць, што хрыбет Лон выглядаў не так, як Іжэн сабе ўяўляў — нічога не сказаць. Нягледзячы на злёгку грубую назву, гэта месца было такім жа залагоджаным, як і пік Чансін. Хрыбет было бачна здалёку: яго хавала чырвонае воблака з кляновага лісця, што не злётала з галін нават ад магутных удараў снегу і ветру.

Прыстанак школы Гушы [1] быў, вядома, куды сціплейшы, чым у Другой Школы піка Чансін, але гэта прастата па-свойму прыцягвала. Тут не было нефрытавых ступеняў і велічэзных калон, затое былі выдатныя, зачаравальныя краявіды. "Месца, дзе змоўк вецер і хвалі супакоіліся [2]," — так апісваў культ сам Ён Ся Фэн, што выяўна ганарыўся сваім творам. Хоць не было б рэчы, якой бы лорд Гушы не ганарыўся.

Хонлу, як моцна яго не ўгаворваў Іжэн, ніяк не хацеў пакідаць сваіх вучняў у палацы Імператара. Заміж гэтага ён вырашыў пакатаваць поспехі на Цмачыным Хрыбце. Спачатку Ён Ся Фэн спрэс адмаўляўся, але нават яго каменнае сэрца завагалася ад выгляду заплаканых юных заклінальнікаў, што ціснуліся да свайго Настаўніка, як кацяняты да матулі-коткі, і ўрэшце ён пагадзіўся даць ім прытулак на пэўны час. Іжэн, які назіраў за ўсім гэтым дзействам, стаяў у каўнярах школы, абапіраючыся аб таўшчэзную калону, і думаў пра сваё. Ён не адважваўся паказвацца на вочы лаяўчага яго Ся Фэну. Дый да таго ж Іжэн не хацеў лішніх пытанняў пра яго раптоўнае ускрысенне. Зрэшты, ад зоркага пагляду заклінальніка нічога не выслізнула.

Шырока расчыніўшы вочы ад шоку, Ён Ся Фэн пачаў тыкаць у паветра пальцам, гэтак і не здолеўшы вымавіць ні словы, якія гэтак і захраслі ў яго горле цяжкім камяком. Іжэн, заўважыўшы дзіўныя паводзіны заклінальніка, хацеў было схавацца за чым-небудзь, але ў той жа момант Ся Фэн у два скокі нагнаў юнака і схапіў за шкірку, як памаўзлівага сабаку.

— Гэта яшчэ што за фокусы?! Так ён не быў мёртвы! — пачаў лямантаваць культыватар, пакуль Хонлу роспачна спрабаваў выслабаніць свайго вучня з моцнай хваткі таварыша.

— Лорд Ён, лорд Ён, дазвольце сказаць! Лорд Ён, зараз жа сюды ўсе вучні збягуцца! — перабіваў Ся Фэна Іжэн, трапечаўшыйся ў на здзіўленне моцных руках заклінальніка, які нават не практыкаваў баявых мастацтваў.

— Вось і выдатна! Хай усе ведаюць такога лгуна, як ты, у твар!

Але варта было Хонлу крануць плячо Ён Ся Фэна, зірнуўшы на яго, як той тут жа адпусціў Іжэня і, чмыхнуўшы, выдаліўся ў свой прыстанак следам за таварышам. Іжэн жа застаўся на разарванне сваім субратам і сёстрам, якія да гэтых самых пор не ведалі дэталяў чароўнага вяртання Іжэня да жыцця і знемагалі ад колькасці пытанняў наконт таямнічага знікнення свайго настаўніка. І як толькі Ан Хонлу разам з Ён Ся Фэнам пакінулі сваіх вучняў, тыя загаманілі, засынаючы Іжэня тымі самымі пытаннямі. Але юнак цярпліва на іх адказваў, не смеючы казаць занадта шмат. Вучні Гушы таксама ўважліва слухалі Іжэня, бо наўрад ці ведалі пра тое, што адбываецца за межамі сваёй школы, і ахкалі тое ад здзіўлення, то ад абурэння, то ад шчырага захаплення.

Песня чырвоных ліхтароўМесто, где живут истории. Откройте их для себя