"Калі сумняешся ў чалавеку, не ведзі з ім дзела, а калі вядзеш — не сумнявайся".
Так кажа простая кітайская мудрасць. І як жа джаль, што Іжэн не ўспрыняў гэтых словаў з вуснаў Лу Чжуцзы сур'езна, прапусціўшы іх міма вушэй, нібы і не былі яны сказаны. Як жа джаль, што Іжэн, сумнеючыся ў сваім спадарожніку, працягваў весці з ім справу!
Гэта прывяло да таго, што цяпер Іжэн, які ледзь адрозніваў выявы прадметаў праз абвіўшую яго позірк заслону імглы, качаўся незразумела дзе, незразумела ў каго. Адусюль веяла жахлівым пахам пахошчаў і сказаць дакладна хто жыве ў гэтым месцы - кабета, слабая да розных водараў, ці глыбока вызнаючыўшыся і ўшаноўваюшыўся — было немагчыма. Іжэн насцярожана прыслухаўся, але не пачуў нічога, апроч шолаху тканіны пад сваім целам і спеву маленькіх званочкаў недзе за тоўстымі сценамі.
Чорт бы пабраў гэтага Лу Чжуцзы! Як мог ён, пазбавіўшы вядомага на ўвесь горад талента пачуццяў, кінуць яго ў падобным гадзючніку, дзе былі толькі пыл, бруд і чэзлая печка. Ды каб яшчэ раз Іжэн дапамог заклінальніку!
— Ты прачнуўся? — задрыжэў гугнявы голас па-за поле зроку Іжэня. Юнак нядоўга пакруціўся, перш чым сяк-так усесціся і, пацёршы балючую галаву далонню, зірнуць на ўладальніка гэткага адваротнага голасу.
Ім апынуўся дробны пузаты стары, які выяўна выхваляўся сваёй лоевай казлінай бародкай, а таму ўвесь час паціраючы яе тоўстымі пальцамі. Адзін толькі выгляд на гэтага ўбранага ў лахманы чалавека выклікаў толькі агіду і некаторы жаль.
— Прачнуўся, — няўпэўнена адказаў Іжэн. — Хто ты? І дзе гэта я?
— Ах, гэта... Адзін высокашаноўны заклінальнік папрасіў мяне даць прытулак цябе на пэўны час, хе-хе. Гэты стары не нехта выбітны, таму няма сэнсу казаць табе маё імя.
— Той высокашаноўны заклінальнік нічога мне не пакідаў? — нецярпліва спытаў Іжэн, як толькі ўспомніў пра абяцаную шчодрую ўзнагароду.
— Што? — стары нярвова заўсміхаўся, на высокім ілбе выступіў пот, і ён адразу адвёў свой пагляд. — Не... Анічога не пакінуў, зразумела табе?!
Хлусню распазнаць лёгка, але трэба быць поўным ідыётам, каб не распазнаць такой выяўнай. Гэты старэча вырашыў, значыць, прысвоіць сабе ўсё, што Іжэн зарабіў сваімі потам і крывёй, пройдучы праз такі жах. Але не паспеў рот Іжэня расчыніцца, каб з яго паляцелі лаянкавыя словы, як слабенькія ўваходныя дзверы гэтай халупкі разляцеліся ў трэскі пад напорам нечай жахлівай сілы.
YOU ARE READING
Песня чырвоных ліхтароў
Historical Fiction"Ці воля гэта лёсу ці толькі ўдалы збег абставін, у гэтым велізарным свеце ўсё ж сустрэліся мы - уладальнік слязы Цзюню і ўтаймавальнік магічнага голасу". З першага года кіравання імператара Фэншы ў Чанхуандзі не было і дня адхлання ад дэманічных сі...