[Экстра 1] Хмары згушчаюцца

12 4 0
                                        

Час — люты вораг кожнай смяротнай істоты, які ўрэшце забівае яе. Аднак жа некага Час хоча памучыць і забівае гадамі, іншых — забірае, не паспяваюць яны і ўдыху зрабіць. Час — галоўны памагаты дабязлітаснай і ў той жа час справядлівай Смерці, але яшчэ і брат жаданага усімі і залішне падступнага Жыцця. Для несмяротных небажыхароў і даасаў, якія дасягнулі мяжы ў сваім самаўдасканаленні, час анічога не значыць, аднак не для "Лу Чжуцзы".

Справа была зусім не ў тым, што ён не пазбыўся звычкі звычайнага чалавека чакаць свайго скону і параноідна лічыць дні да яе, а ў тым, што час выносіў жыцці яго вучняў, якія не паспелі перайсці рысу, што адлучае несмяротных ад смяротных. Для Чжуцзы страціць вучня — што страціць уласнае дзіцё. Чуйная і далікатная душа Настаўніка папросту не магла вынесці такіх пакут і гора, што іншыя лорды ніяк не маглі зразумець у сваім таварышу. Зрэшты, ім было ўсё адно да спраў Другой Школы піка Чансін, бо яны вечнасць таму паставілі на ёй крыж. Асабліва гэта адбылося з-за "чалавека з сотняй імёнаў", "лорда з крыштальным сэрцам", "настаўніка бяздомных", "лідара смеццевай секты" — Лу Чжуцзы.

Дзесяць гадоў жыцця заклінальніка прайшлі ў адносным спакоі, пакуль лёс не звёў яго з хлапчуком па імі Іжэн. Як і казалі людзі, яго голас сапраўды быў прыродным дзівам, і Іжэн спрактыкавана карыстаўся гэтым. Хоць Настаўніку было шчыра джаль, што гэта дзіва змушана прападаць у тым змрочным месцы, што маладзён клікаў "забаўляльнай хатай". Апроч дзіўнага голасу, Іжэн валодаў выдатным выглядам: ён не быў занадта прыгожы, але ў яго вострых рысах было нешта прывабнае, у адлівючых бурштынам вачах іскрылася свавольства, а твару ніколі не пакідала гуллівая паўусмешка. Словам, Лу Чжуцзы было выдатна зразумела, чаму столькі паглядаў было скіравана на гэтага хлапчука.

Пазнаёміўшыся з ім ледзь бліжэй, Настаўнік высветліў, што мілавідны выгляд маладзёна не зусім адпавядае яго шалапутнаму характару.

Не паспеў Іжэн стаць вучнем Лу Чжуцзы, як той ужо паспеў пасварыцца з кожным з вучняў і давесці іх да белага гартавання. Зрэшты, не здавалася, што гэта хоць неяк хвалявала гэтага юнака, а хутчэй бавіла: ён штораз не стрымваў гучнага рогату, у чарговы раз раззлаваўшы сваіх шыдзі [1] і шымэй нейкай дурной выхадкай. Апроч залішняга хуліганства, Іжэн, як пранікліва заўважыў Настаўнік, па-майстэрску маніпуляваў людзьмі. Нават Лу Чжуцзы гэта не абышло бокам. Яго вучань штораз дзеяў па-рознаму: тое пудрыў галаву словамі, то прыкідаўся хворым, то яшчэ што — і ўвесь час атрымваў сваё.

Песня чырвоных ліхтароўМесто, где живут истории. Откройте их для себя