Тая ноч была толькі адной з тысяч такіх жа, халодных і цёмных. Шматкі снегу, што падалі з нябёс, хавалі белай палатнінай усё існае, марозная зямля паглынала загінулае лісце і галлё, зашпуляючы сляды даўно мінулых гадоў. У тую ноч месяц высока стаяў над гарызонтам зіхатлівым поўным дыскам і свяціў так ярка, што ніякія свечкі людзям не спатрэбіліся б.
Чырвоны сілуэт, што роўна стаяў на краі даху, здаваўся маленечкім агеньчыкам, маленькай кветкай хайтана, якія чароўна распусцілі свае пялёсткі ў бок велізарнага месяца. Гэта далікатная фігурка чулліва разгойдвалася на ветры, нібы танюткі ствол парастка, але ў ёй было столькі сілы, што нават небажыхары б задрыжэлі ў страху.
Дэманічны Князь у целе зусім яшчэ дзіцяці. Іжэн з душой пачвары ўсярэдзіне.
Грубы голас які пабачыў на сваім стагоддзі тысячы смерцяў, няшчасцяў і здрад зусім не вязаўся з нявіннай выявай.
— Майстар Ао, я тут! — нібы дражнячыся, крычаў Ша Сяо і завабляў Хонлу ўсё далей за сабой, у глыбіню горада. А час ад часу прабіваўся і ўжо знаёмы голас Іжэня, які шкадавата шэптаў "мой Настаўнік".
Для Ан Хонлу гэта было невыносна.
Ён глыбока кахаў усіх сваіх вучняў і дагэтуль бачыў Іжэня ім, нягледзячы на ўсё адбытае, дэманаў жа — ненавідзеў усёй сваёй істотай. А таму Хонлу раздзіраўся між двух агнёў: ён жадаў забіць Дэманічнага Князя, але ў той жа час не мог прынесці свайму вучню больш болю, чым ужо паспеў.
— Хопіць бегаць, бессаромнік, калі не хочаш, каб я растрыбушыў цябе!
— А ці хопіць у вас адвагі растрыбушыць цела свайго дарагога вучня? Ці вы ўжо пазабывалі, чыё гэта цела? Майстар Ао, вы рабіцеся ўсё больш акрутным, хоць усімі сіламі спрабавалі гэтага не дапусціць, а-ха-ха-ха!
— Настаўнік усягды быў так жорсткі да мяне, — ціха паўтараў голас Іжэня з-пад жудаснай маскі. — Мой Настаўнік, вы усягды...
Нарэшце пунсовы сілуэт спыніўся і заціх на вострым спічаку, нібы каменная фігура, перш чым у яго руцэ матэрыялізаваўся дао. Яго адпаліраванае да бляску лязо пералівалася бардовым у месяцовым святле; мацаваныя да ручкі званочкі паціху бразгаталі ў магільнай цішыні. Сумневаў у тым, што гэты меч, ад якога гэтак і абхадзіў пах крыві, належыць Дэманічнаму Князю, не заставалася.
Ан Хонлу таксама ненадоўга спыніўся, змяніў дух і нарэшце рынуўся ў бой. Выцягнуўшы руку з Сы Яо перад сабой, ён паспрабаваў закрануць Ша Сяо, аднак жа той лёгка адхінуўся, а потым нанёс зваротны ўдар. Аднак жа ён быў такім слабым, нібы дэман гуляўся з заклінальнікам і шчыра здзекаваўся, паказваючы пры гэтым сваю перавагу.
![](https://img.wattpad.com/cover/315690880-288-k252181.jpg)
DU LIEST GERADE
Песня чырвоных ліхтароў
Historische Romane"Ці воля гэта лёсу ці толькі ўдалы збег абставін, у гэтым велізарным свеце ўсё ж сустрэліся мы - уладальнік слязы Цзюню і ўтаймавальнік магічнага голасу". З першага года кіравання імператара Фэншы ў Чанхуандзі не было і дня адхлання ад дэманічных сі...