Глава 5. Смага

19 4 0
                                    

У той час, як Іжэн далез да закінутай хаты, сонца ўжо стаяла высока над галавой, адорваючы свет людзей уяўным цяплом сваіх праменяў. У густым лесе з высокіх дрэваў-волатаў не раздавалася ні гуку, як быццам яго паглынала невядомая сіла ці істота. Дзіўнае жахавітае пачуццё ад гэткага прыгнятальнага маўчання прыроды распаўзлося па целе Іжэня, але ён мужна стрываў і не забіўся ад спалоху ў кут.

Вецер, такі ж нямы, гулліва абвіў цела Іжэня, пакуль той знаходзіўся ў доўгіх роздумах, і прымусіў яго здрыгануцца ад холаду. Аголенае тулава пакрылася гусінай скурай. Аднак жа юнак гэтак і працягваў таптацца ва ўваходу ў хату, нібы дзверы вось-вось павінны адкрыцца самі сабой. Боязі, што гэта бамбукавая халупа ўсё-такі некаму належыць, ніяк не давалі жыцця разбалеўшайся галаве Іжэня.

Урэшце плюнуўшы на ўсё, хлопец увайшоў у хату. Прытхлы пах тут жа стукнуў у нос, і Іжэн прычыніў яго далонню, перш чым агледзецца. І хоць з боку хата магла здацца закінутай шмат стагоддзяў таму, усярэдзіне не было ні парушынкі, нібы нехта рупліва выдраіў кожны куток глухмені. Каб пераканацца ў сваёй здагадцы, Іжэн мімаходам зірнуў на ржавы падсвечнік. Ад свечкі ў ім застаўся толькі маленькі жоўты дыск, а воск яшчэ працягваў сцякаць на падлогу.

Выяўна нехта быў тут не так даўно... Ці ён усё яшчэ тут.

І толькі гэта думка бліснула ў галаве Іжэня, і той рыхтаваўся бегчы ад прыгнятальнага адчування надыходнай небяспекі, як яго шыю імгненнем абвіла тонкая празрыстая лёска. Яе ўладальнік толькі трохі сцягнуў яе, і юнак адразу зразумеў, што той шкодзіць не гарыць жаданнем.

— Пачакайце-пачакайце! — захрыпеў Іжэн і падняў рукі, каб паказаць, што ён не хавае зброі. — Гэты маладзён не злодзей, не маньяк і не збеглы злачынец. Ён думаў, што гэта хата нікому не належыць, таму зайшоў сюды, каб пераначаваць... Прашу, супакойцеся!

Калі ж нітка знікла з шыі Іжэня, ён нецярпліва павярнуўся і зірнуў у вочы чароўнай дзяўчыны. І хоць яна была вельмі прыгожая, нібы далікатная кветка, у яе выразе твару і стойцы выразна была відаць шматгадовая напруга, загартоўка, бясконцая мудрасць. Незнаёмая, абгорнутая ў белыя адзенні, на якія то тут, то там начапілі зношаныя і ладна патрапаныя латы, ціха выдыхнула і адным толькі дакрананнем пальца запаліла свечку, што стаяла на стале.

— Добра, я магу даць прытулак цябе на гэту ноч, калі ты не даставіш мне праблем, — абыякавы танюткі галасок звярнуўся да Іжэню.

Песня чырвоных ліхтароўDonde viven las historias. Descúbrelo ahora