— Настаўнік! — крыкнуў Іжэн і, як толькі ногі пачалі слухацца яго, ірвануў да фігуры, што зачыніў сабой стройны шэраг выставіўшых дзіды салдат.
Цёмны сілуэт ледзь рухаўся, але з кожным варушэннем атачаўшы яго натоўп скаланаўся ад здзіўлення. Іжэн пераадолеў адлегласць да Лу Чжуцзы ў некалькі скокаў, нягледзячы на тое, што боль яшчэ не пакінуў яго цела. Суй Лугу ледзь паспяваў за акрыялым духам юнака. Варта было Іжэню паспрабаваць праціснуцца праз шчыльны шыхт войска, як дзясяткі вачэй тут жа ўтаропіліся на яго з такім раздражненнем, што юны заклінальнік збянтэжыўся.
— Прэч, ён небяспечны! — папярэдзіў адзін з ваяроў, але Іжэн настойліва не адступаў, спрабуючы хаця б мімаходам зірнуць на Настаўніка. Але ён гэтак і не змог: войска ў тое ж імгненне накінулася на Лу Чжуцзы.
— Спыніцесь, не небяспечны ён! Настаўнік пэўна спрабаваў дапамагчы!
Юнак хацеў было кінуцца на дапамогу свайму майстру, як яго сэрца раптам спынілася, і цела, не вытрымаўшы такога, як нежывое звалілася на зямлю. "Вашу ж маці, якая ганьбу!" — пранеслася ў галаве Іжэня за секунду да таго, як ён знепрытомеў на руках ізноў заістэріўшага Суй Лугу.
Ачуўся Іжэн ужо не на халоднай зямлі, а ў цалкам утульнай і камфортнай пасцелі, ахінутай кісейнымі чырвонымі шаўковымі тканінамі. Пазнаўшы ў іх тыя полагі, якія былі ў забаўляльнай хаце, юнак агаломшана падскокнуў з ложка, аднак супакоіўся ў тую ж секунду, як павярнуўся. Гэта быў не бардэль, што ўжо добра. Не цешыла толькі тое, што гэта быў імператарскі палац. Іжэню канешне падабалася гэта раскоша: нефрытавыя і яспісавыя ступені, пазалочаныя калоны, размаляваныя шырмы, рэдкія сервізы, разьбяныя вокны, — але ў палацы Імператара ўсё было неяк "занадта". Занадта залатое, занадта вялікае, занадта бліскучае. Але скардзіцца таксама было б нахабна, раскоша ёсць раскоша.
Успомніўшы пра сваю ганебную ўяўную смерць, Іжэн міжволі прыклаў руку да грудзей. Як ён і чакаў, сэрца не білася. Але ад гэтага рабілася нават неяк спакайней; прынамсі зараз Іжэн не адчувае жудаснага болю ад ран, якія, дарэчы, нехта старанна ўбінтаваў. Нават босыя ногі і палец рукі не былі абдзелены гэтым клопатам! Пакруціўшыся на месцы і агледзеўшы сябе з усіх бакоў, Іжэн падышоў да зачыненых аканіц і зазірнуў за іх.
Чанхуандзі працягваў бездапаможна гінуць у агні, пакуль сотня адважных мужчын спрабавала выліць на яго ўсю раку Наншуй [1]! Звычайны горад давялося б аднаўляць гадамі, пасля такіх разбурэнняў, але гэта ўсё-такі горад Імператара, таму і не пройдзе тыдні, як тут ізноў усё будзе квітнець і пахнуць. Дый людзей сюды можна будзе і з іншых месцаў прыгнаць, калі Імператару стане самотна ў сваім прыстанку. У кожным разе лёс горада зусім не хваляваў Іжэня, ён ніколі не кахаў гэтага месца.
DU LIEST GERADE
Песня чырвоных ліхтароў
Historische Romane"Ці воля гэта лёсу ці толькі ўдалы збег абставін, у гэтым велізарным свеце ўсё ж сустрэліся мы - уладальнік слязы Цзюню і ўтаймавальнік магічнага голасу". З першага года кіравання імператара Фэншы ў Чанхуандзі не было і дня адхлання ад дэманічных сі...