Раніца наступіла хутка. Ноч была спакойная, а паветра — напоўнена чыстай энергіяй, што выходзіла з вуснаў юнака ў выглядзе выдатнай песні, таму Ан Хонлу пачуваўся бадзёрым, як ніколі раней. Такога ж пра Іжэня сказаць было няльга. І справа была зусім не ў тым, што яго замарыла гэта невялікае падарожжа. Ад таго, што яго мёртвае цела пакідала вялікая, колькасць духоўнай энергіі адразу, яно паступова спыняла быць нятленным, якім яго зрабіў лорд піка Чансін сваімі вялікімі высілкамі. Скура юнака стала яшчэ блядней, зніцела, шчыльна абцягаючы косткі, цягліцы ссохлі, вены набылі ссінячы чорны колер і выступілі там, дзе не павінны былі; смерць ізноў апанавала над смяротным целам.
— Усё ў парадку, Настаўнік. Калі энергія назапасіцца ў маім целе, я зноў буду як новенькі! — Іжэню заставалася толькі супакойваць свайго Настаўніка, усё не адліпаўшага ад яго, быццам гэты юнак быў самым каштоўным каменем. Але Іжэн бы зманіў, калі б сказаў, што падобныя хваляванні Хонлу пра яго, не ўзбуждалі яго душу і не былі прыемныя. У яго жыцці было мала момантаў, калі ён пачуваўся важным, таму гэтыя драбкі былі для юнака на вагу золата. Неацэннымі іх зрабіла тое, што тым, хто клапаціўся пра Іжэня, быў Хонлу — чалавек, які ледзь выказваў нешта, апроч абыякавасці да ўсяго іншага, нягледзячы на сталую ўсмешку на сваім твары.
Дзякуючы таму, што Хонлу аднавіў досыць вялікую колькасць энергіі, ён з Іжэнем без цяжкасцяў далез назад на хрыбет Лон, дзе яго адразу сустрэлі радасныя і ўзбуджаныя вучні. Сяк-так знясучы ганьбу ад кепікаў Ён Ся Фэна з нагоды іх убораў, настаўнік і вучань уваліліся ў пакоі і заснулі на некалькі дзён. Нават сам Ся Фэн не асмеліўся будзіць заклінальнікаў, хоць і быў выяўна незадаволены іх бяздзеяннем.
А тым часам вестка пра вызваленне Сіяна ад дэманічнага клана двума геніяльнымі заклінальнікамі разляцелася па ўсёй Імперыі і паступова яно абрастала дэталямі, якіх не было і ў памоўцы. Прыкладам, нехта люта даводзіў, што лорд піка Чансін узяў у якасці трафея дэманіцу для сваіх цялесных усцех, бо той чалавек у ночы ўбачыў нейкую дзяўчыну ў руках дааса, які нёсся на сваім мячы. Іншыя казалі, што насамрэч у Сіяне не было ніякіх дэманаў, а Імператар такім чынам спрабаваў схаваць сваю паразу ў чарговай бітве за зямлю.
Зрэшты, заклінальнікам не было справы да гэтых плётак.
Пасля дастатковага адпачынку пэўны час Іжэн і Хонлу падарожнічалі па маленькіх гарадках і вёсках у спробе даведацца, што ствараецца ў свеце і як яшчэ можна справакаваць дэманаў. Праездам яны пабывалі на ўскраінах Чанхуандзі, куды не праходзіла бясконцая абарончая сцяна і дзе атмасфера была куды прыямнейшай, у іншых гарадах, што кіпелі жыццём, нягледзячы на свой малюсенькі памер.
VOCÊ ESTÁ LENDO
Песня чырвоных ліхтароў
Ficção Histórica"Ці воля гэта лёсу ці толькі ўдалы збег абставін, у гэтым велізарным свеце ўсё ж сустрэліся мы - уладальнік слязы Цзюню і ўтаймавальнік магічнага голасу". З першага года кіравання імператара Фэншы ў Чанхуандзі не было і дня адхлання ад дэманічных сі...
