Глава 8. Свет, паглынуты агнём

14 3 0
                                    

Не маючы сілы і зварухнуцца, Іжэн змушаны быў глядзець на тое, як языкі полымя з'ядаюць усё, што трапляецца ім на шляху: бамбукавыя прыбудовы, галоўную браму, на якой іранічна дагарвалі галовы феніксаў, прыстанак Настаўніка... Успомніўшы выяву галосўшага над яго трупам Лу Чжуцзы, юнак мімаволі здрыгануўся ўсім целам і яшчэ раз абвёў паглядам прасторную пахавальню. З дзясятак белых трун былі пастаўлены ў стройны шэраг і адлучаліся рэдкімі калонамі, што ішлі далёка ўвысь, губляючыся там у імгле. Адусюль раздаваўся пах пахошчаў, а свечкі палалі так ярка, нібы нехта быў тут усяго імгненне таму; па нефрытавых ступенях разляцеліся ссохлыя ад часу пялёсткі загінулых кветак. Карціна была гэтак змрочная, што ад аднаго пагляду на гэта гледзішча хацелася забіцца.

Іжэню спатрэбіўся пэўны час, перш чым яго застыглыя ў адным становішчы канцавіны нарэшце з храбусценнем заварушыліся, і ён змог сяк-так устаць на ногі і няцвёрдай хадой рушыць да выйсця са склепа. Жар ад шыраўшагася агню адразу ўразіў яго цела, і юнак, не стрымаўшыся, сцягнуў са сваіх плячэй адзенні, пад якімі ўбачыў сотню пластоў бінтоў на месцы, дзе павінны былі быць раны. Чорт ведае, што ствараецца з яго целам пад гэтымі бінтамі цяпер: яно павінна было даўно раскласціся.

Выкінуўшы думкі пра бесстаронні бок смерці, Іжэн зірнуў на тое, што робіцца вакол яго. Ад адзінай спакойнай гавані ў гэтым свеце не засталося нічога, агонь пажор усё. Юнак не ведаў, як выглядае свет дэманаў, але ўяўляў яго менавіта так: увесь час палымяным, перапоўненым жахам і крыкамі!

— Крыкамі..? — ахнуў юнак. І сапраўды — недзе спераду, з боку бамбукавых прыбудоў, дзе жылі вучні, раздаваліся немыя маленні пра дапамогу. Не разважаючы і секундай больш, Іжэн сарваўся з месца і пабег на дапамогу. Вострыя камяні і пясок глыбока ўпіваліся ў босыя ногі, аднак болю юнак гэтак жа не адчуваў і нават не заўважыў гэткай значнай змены.

А тым часам крыкі рабіліся ўсё гучней і гучней, калі Іжэн набліжаўся да напаўразваленых будынкаў.

— Дзе вы?! — крыкнуў юнак, спрабуючы знайсці гаспадароў галасоў, і забег у адну з палымяных прыбудоў, гэтак і не дачакаўшыся адказу. Не паспеў ён зрабіць і кроку, як полымя адразу схапіла падол яго верхніх адзенняў, зжыраючы іх. Іжэн хапком сарваў з сябе асмаленую белую тканіну, перш чым рушыць да заклікаючых пра дапамогу галасоў. У такой мітусні ледзь можна было адрозніць хоць нешта, аднак варта было засяродзіцца, як наперадзе здалося трохі цёмных выяў: два з іх апынуліся прыціснуты вельмі цяжкай бэлькай, трэці — гэту бэльку спрабаваў роспачна падняць. Але сіл аднаго чалавека хапала з нацягваннем. Менавіта ў гэты момант падаспеў Іжэн, без словаў прымаючыся падымаць папярэчыну з процілеглага боку.

Песня чырвоных ліхтароўWhere stories live. Discover now