Глава 12. Сад Захаплення, Сад Спакуты [Частка 2]

17 3 0
                                        

— Калі нам не ўгару, то, можа, уніз?

Пагляды заклінальнікаў адразу сустрэліся адзін з адным. Хонлу нахмурыўся, і між яго броваў залегла глыбокая зморшчына. Ён нібы знаходзіўся ў глыбокіх роздумах; не спяшаўся ні згаджацца з гэтай ідэяй, ні адпрэчваць яе. Схамянуўшыся, даас зазірнуў у бездань, адкуль смярдзела крывёй і прытхласцю і веяла небяспекай. Твар лорда толькі на секунду выявіў крайнюю незадаволенасць, перш чым той паспяшаўся нацягнуць сваю звычайную маску поўнага спакою. Спадар Ан, адстукаўшы па парэнчах знаёмую толькі аднаму яму мелодыю, ціха падклікаў Іжэня да сябе і ў тое жа імгненне падхапіў яго на рукі. Толькі бранзалеты на нагах юнака паспелі шкадавата бразнуць, як ён ужо прыціскаўся да грудзей свайго Настаўніка, як выратаваная шляхетным прынцам дзявуха.

Лёгка перакінуўшыся праз парэнчы, заклінальнікі паляцелі ўніз. Адзенні і валасы іх раскідаліся па паветры, як па марскіх хвалях. Здавалася, у прорвы не было дна, бо па адчуваннях заклінальнікі ляцелі ўніз некалькі гадзін, што, вядома, магло быць чарговай д'ябальскай ілюзіяй.

Аднак Іжэню гэтыя гадзіны не здаваліся пакутлівымі. У яго грудзі пашырылася штосьці па-прыемнаму цёплае, сэрца толькі на імгненне ажыло, прапусціўшы праз сябе іскру. Юнак і выказаць здагадку не мог, што яго можа захліснуць такім адчуваннем толькі ад таго, што ён пачуў біццё сэрца свайго спадарожніка, да грудзей якога ён прыціснуўся па неасцярожнасці. Усвядоміўшы, што ўвесь лёт ён гэтак і ўціскаўся ў Настаўніка, ён так збянтэжыўся, што хацеў, каб на яго ў гэту ж секунду абвалілася якая-небудзь цяжкая камлыга.

Іжэн чакаў, што прызямленне не будзе мяккім, але дакладна не таго, што ён аж падскочыць у руках заклінальніка, а галаву яго так моцна прыцісне цяжар прыродных законаў, што ў вушах жудасна загудзе. Але нягледзячы на дыскамфорт, юнак паспяшаўся выбрацца з чужых абдымкаў. Намацаўшы апору ў выглядзе сырой зямлі кончыкамі пальцаў, Іжэн імкліва саскочыў. Босыя ногі ў тую ж секунду апынуліся паглынуты брудам на некалькі чы, але варта было Іжэню зрабіць некалькі крокаў, як бруд змяніўся крывёй. У агідзе Іжэн скрывіўся і ціха буркнуў лаянкі сабе пад нос.

На дне пропасці было яшчэ цямней, чым у калідоры, што вёў да персікавага гаю: не было бачна пальцаў выцягнутай рукі, — і нават святло зверху ніяк не дапамагала, бо ледзь пракрадалась на такую глыбіню. Іжэн асцярожна крануў плячо стаяўшага ззаду Хонлу, абвёў яго рукі і тулава ў пошуках параненняў і цяжка ўздыхнула. Заклінальнікі — штосьці дзіўнае. Зваліцца з такой вышыні і нават не падрапацца! Нават самы ўдачлівы чалавек пры такім падзенні пераламаў бы сабе ногі і спіну!

Песня чырвоных ліхтароўМесто, где живут истории. Откройте их для себя