Чырвоныя ліхтары, нібы тысячы найзыркіх зорак, плылі між вузкіх калідораў завулкаў, перш чым зліцца ў адну іскрыстую палосу на галоўнай вуліцы. Менавіта адтуль раздаваліся ўсе тыя тысячы галасоў, той смех і крык, якія азаралі сваёй гучнасцю ўвесь горад. Чанхуандзі [1], гэта камета сярод змрочных гарадкоў, быў сапраўды вельмі прыгожы ў непраглядныя ночы. Днём жа ён ізноў рабіўся такім жа шэрым і змрочным, як яго субраты. Мабыць, менавіта таму ён пуставаў, калі сонца было высока над галавой, і прыгнятальная цішыня паглынала яго.
Але, што ўдзень, што ўначы, Іжэн [2] сілкаваў да гэтага месца толькі шчырую агіду і нянавісць. Будзь ён небажыхарам, царом Ніжняга Царства - ды хоць кім-небудзь магутным! - ён бы сцёр Чанхуандзі з твару зямлі, выдраў бы яго з усіх летапісаў, каб пра яго ніхто і не ўспомніў. Што ён мог выпрабоўваць да гэтага горада яшчэ, ведаючы наколькі вялікая пухліна крыецца пад гэтай прыгожай абгорткай чырвоных ліхтароў, выдатных жанчын і залішняга багацця? З кожным днём пухліна ўсё разрасталася і, здавалася, павінна была вось-вось выдрацца вонкі, вывальваючы з сябе застаялую гнілату.
Гнілатой той былі людзі Чанхуандзі.
Адны, штоночы злятаючыся ў забаўляльную хату — сэрца горада, — нібы крумкачы на бляск, прыносілі хаос, аддаваліся ў рукі сваіх нізінных жаданняў, зусім не саромеючыся выліваць свае брудныя думкі ў чужыя вушы. Іншыя тым часам не грэбавалі ствараць злачынствы. Крадзеж і рабаванне, збіццё і забойства — звычайная справа доўжачы Чанхуандзі. Тыя ж, што не ўваходзілі ў лік папярэдніх, сноўдалі па вуліцах, нібы лялькі, кідалі пагардлівыя пагляды на гаротных, чмыхалі ім у твар, толькі каб пасля зноў схавацца ў густым струмені спешчаных чырвоным святлом лялек.
Усе з гэтых людзей не заслугоўвалі і пагляду Іжэня. І ў гэтай думцы, што захрасла ў яго галаве, казала зусім не яго самалюбства, што, здавалася, дасягнула саміх нябёс і ўжо стукалася ў дзверы няшчаснага небажыхара. Аднак жа штоночы ён глядзеў на гэтыя тупыя свіныя пысы, адорваў іх далікатным і пяшчотным паглядам, усміхаўся і казаў так соладка, што з вушэй пасаджаных побач ліўся мёд.
Нягледзячы на нянавісць і ўсе іншыя самыя чорныя пачуцці, што магло змясціць у сабе чалавечае цела, Іжэн улагоджваў першых, спяваў другім, ветліва пакланяўся трэцім, і падобнае жыццё больш было падобна на благі, абсурдны сон, дзе жаданні перагортваюцца дагары нагамі.

VOUS LISEZ
Песня чырвоных ліхтароў
Fiction Historique"Ці воля гэта лёсу ці толькі ўдалы збег абставін, у гэтым велізарным свеце ўсё ж сустрэліся мы - уладальнік слязы Цзюню і ўтаймавальнік магічнага голасу". З першага года кіравання імператара Фэншы ў Чанхуандзі не было і дня адхлання ад дэманічных сі...